Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Вялікія велавыхадныя ў Мінску: міжнародныя спаборніцтвы, стыльны заезд і "Веламіс-2018"

Вялікія велавыхадныя ў Мінску: міжнародныя спаборніцтвы, стыльны заезд і "Веламіс-2018"

Вялікія велавыхадныя ў Мінску: міжнародныя спаборніцтвы, стыльны заезд і
19 Жнв 2018

У мінулыя выхадныя па сталіцы перамяшчаліся ў асноўным на двух колах: у Мінску адбыліся міжнародныя спаборніцтвы па веласіпедным спорце на шашы Europe Tour UCI, стыльны заезд і конкурс "Веламіс-2018".

Беларусь актыўна задзейнічана ў міжнародным веларуху: "Кубак Мінска" і "Гран-пры Мінска" ў гэтым годзе, тэставыя спаборніцтвы да II Еўрапейскіх гульняў у наступным – прыцягваюць у сталіцу спартсменаў з усяго свету. На гэты раз у гонках паўдзельнічалі прадстаўнікі 18 краін. Удзельнікі з Беларусі паказалі выдатныя вынікі: другое месца Браніслава Самойлава ў велагонцы "Кубак Мінска-2018" і першае Мікалая Шумава ў "Гран-пры-2018".

Нефармальная частка сталічных велавыхадных прайшла ў падтрымку міжнароднага руху #CycleСhic ("Веласіпедны шык"): арганізатары прапанавалі аматарам актыўнага ладу жыцця адысці ад прывычнага спартыўнага стылю і ўпрыгожыць сябе і свой веласіпед. З 1000 удзельнікаў парада 300 прадстаўніц прыгожага полу паспаборнічалі ў конкурсе "Веламіс-2018". Пераможцай стала Кацярына Шантар, другое месца прысудзілі Аксане Гайнулінай, трэцяе – Паліне Маханавай. "Велаграцыяй" была названа Кацярына Канянкова, намінацыю "Веласпорт" аддалі Кацярыне Цімашковай. Глядацкія сімпатыі і адпаведны прыз заваявала Дар'я Майтак.

Скорасць прафесійных велагоншчыкаў і шык гарадскіх прагулак на двух колах – у нашым фотарэпартажы!

Конкурс "Веламіс-2018"
"Веламіс-2018" Кацярына Шантар
Конкурс "Веламіс-2018"
Конкурс "Веламіс-2018"
Конкурс "Веламіс-2018"
Папярэдняя       [1..6]    6