Народны мастак Беларусі скульптар Іван Міско пачаў работу над стварэннем памятнага знака тром беларускім касманаўтам - Пятру Клімуку, Уладзіміру Каваленку і Алегу Навіцкаму. Памятны знак з граніту вышынёй 6 м будзе ўстаноўлены ў Мінску на вуліцы Касманаўтаў.
Урачыстае адкрыццё запланавана на верасень гэтага года да Міжнароднага касмічнага кангрэса.