Беларускія гімнасткі паспяхова канкурыруюць з расійскімі. Такі пункт гледжання выказала сёння журналістам алімпійская чэмпіёнка 2004 года па мастацкай гімнастыцы Аліна Кабаева на цырымоніі адкрыцця Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па мастацкай гімнастыцы (Палаца гімнастыкі).
Аліна Кабаева падкрэсліла, што заўсёды сябравала з беларускімі гімнасткамі і рада таму, што ў Мінску з'явіўся такі цэнтр – адзін з лепшых у свеце. "Для мяне вялікі гонар прысутнічаць на гэтым мерапрыемстве", – адзначыла яна.