Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга ў Беларусі

Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга ў Беларусі

Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга ў Беларусі
14 Май 2017

Свята ў гонар галоўных дзяржаўных сімвалаў Беларусь адзначае ў другую нядзелю мая. Па традыцыі ва ўсіх рэгіёнах краіны яго сустрэлі патрыятычнымі мерапрыемствамі, акцыямі, канцэртамі і, вядома, сцягамі, якія развяваюцца на грамадскіх будынках і дамах, у руках усіх, хто далучыўся да ўрачыстасцей.

Самае значнае і сімвалічнае месца для гэтага майскага свята – плошча Дзяржаўнага сцяга ў Мінску. Яна з'явілася ў беларускай сталіцы ў 2013-м і вось ужо чацвёрты раз стала цэнтрам патрыятычных урачыстасцей. У гэтым годзе каля самага высокага флагштока пад самым вялікім палотнішчам сцяга краіны сабраліся тысячы ўдзельнікаў акцыі, названай радком з Дзяржаўнага гімна Беларусі – "Слаўся, зямлі нашай светлае імя!" – ініцыіраванай Белтэлерадыёкампаніяй пры падтрымцы Мінгарвыканкама.

Дыпламанты музычна-патрыятычнага праекта-конкурсу, аб'яўленага раней Першым нацыянальным каналам Беларускага радыё, 14 мая хорам выканалі Дзяржаўны гімн. Акцыя сабрала каля 3500 чалавек, уключаючы 1700 спяваючых – дзіцячыя і дарослыя хары і ансамблі, салістаў, прафесійных музыкантаў і аматараў – усіх, хто дайшоў да фіналу конкурсу. Акрамя таго, акцыю "Слаўся, зямлі нашай светлае імя!" падтрымалі оперныя зоркі – народная артыстка Беларусі Настасся Масквіна і заслужаны артыст Станіслаў Трыфанаў, кампазітар народны артыст Васіль Раінчык, заслужаная артыстка – спявачка і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ірына Дарафеева.

Настасся Масквіна і Станіслаў Трыфанаў
Святочная акцыя "Слаўся, зямлі нашай светлае імя!"
Ірына Дарафеева
Плошча Дзяржаўнага сцяга ў Мінску
Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга
Папярэдняя       1 2 3 4      Наступная