У Авальнай зале Дома ўрада 21 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.
Па традыцыі, на мерапрыемства былі запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі.
Выступленне кіраўніка дзяржавы трансліравалася ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё, вядучыя інфармацыйныя інтэрнэт-рэсурсы краіны вялі анлайн-трансляцыі навін.