Далёка не ва ўсіх сусветных цэнтрах аперыруюць пацыентаў з гіпертрафічнай кардыяміяпатыяй. Умяшанне складанае, патрабуе ювелірнай дакладнасці і майстэрства, паколькі праводзіцца ў вельмі няпростых для хірургаў умовах: праз адтуліну аорты неабходна выдаліць гіпертрафіраваную сардэчную мышцу. Таму 3D-мадэль, ідэнтычная сэрцу пацыента, – гэта магчымасць загадзя максімальна дакладна вызначыць той аб'ём часткі, якую неабходна выдаліць.