Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Эксклюзіўнае навагодняе шоу трактароў МТЗ

Эксклюзіўнае навагодняе шоу трактароў МТЗ

Эксклюзіўнае навагодняе шоу трактароў МТЗ
27 Снж 2016

Завяршаючы 2016-ы, знакаміты беларускі брэнд, гісторыя якога налічвае ўжо 70 гадоў, Мінскі трактарны завод не толькі падводзіць вытворчыя вынікі юбілейнага года, але і здзіўляе незвычайнымі праектамі. Услед за яркім фестывальным поспехам у Канах фільма пра трактар "Беларус" у кастрычніку, гучнай прэзентацыяй новай і адной з самых магутных мадэляў трактара на планеце ў лістападзе, пераднавагоднім снежаньскім вечарам МТЗ падарыў мінчанам і гасцям горада чарговы сюрпрыз.

У навагоднім танцы на пляцоўцы завода закружылі самыя маленькія і самыя вялікія мадэлі трактароў, упрыгожаныя эфектнай святочнай ілюмінацыяй. Усе яны – рабочыя ўзоры, якія прадаюцца больш як у 150 краінах. Кіруемыя вадзіцелямі-віртуозамі, трактары "Беларус" танцавалі вальс, танга, дыска – як сцвярджаюць арганізатары, такога шоу нельга ўбачыць больш нідзе ў свеце і яно цалкам можа стаць візіткай МТЗ.

Дапоўнілі пераднавагодні вечар канцэрт знакамітага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга ў заводскім цэху, Дзед Мароз з падарункамі на трактары і, вядома, святочны салют.

Эксклюзіўнае навагодняе шоу трактароў МТЗ
Навагодняе шоу на МТЗ
Эксклюзіўнае навагодняе шоу трактароў МТЗ
Навагодняе шоу
Навагодняе шоу
Папярэдняя       1 2 3