Кожны год у гарачыя дні жніўня адна са славутых мясцін Беларусі – Аўгустоўскі канал – прымае гасцей з краін-суседак: Беларусі, Польшчы і Літвы.
Міжнародны фестываль "Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў", які 16-ы раз прайшоў паблізу шлюза Дамброўка, запомніўся маштабнай open air праграмай, якая аб'яднала канцэрты самабытных музыкантаў і фальклорных калектываў, выстаўкі-кірмашы народных майстроў, кулінарныя майстар-класы і дэгустацыі нацыянальных страў. Але, бадай, самымі відовішчнымі падзеямі сталі экстрэмальныя заплывы на cамаробных суднах і другі абласны турнір па балотным футболе: гэты арыгінальны від спорту імкліва набірае папулярнасць у Гродзенскай вобласці і ўсёй краіне.
Фестывальны ўік-энд "Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў"-2016 – у галерэі Belarus.by…