Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | У Ватыкане адбылася сустрэча Папы Францыска і Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі

У Ватыкане адбылася сустрэча Папы Францыска і Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі

У Ватыкане адбылася сустрэча Папы Францыска і Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі
21 Май 2016

Другі дзень візіту Прэзідэнта Беларусі на італьянскую зямлю прайшоў пад знакам Святога Прастола: 21 мая ў Ватыкане Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Папам Рымскім Францыскам.

Перагаворы высокага ўзроўню праходзілі ў зале Папскай бібліятэкі Апостальскага палаца, дзе па традыцыі кіраўнік каталіцкай царквы прымае сусветных лідараў і вышэйшых рэлігійных іерархаў. Аб развіцці адносін Беларусі і Рымска-каталіцкай царквы, а таксама іншых пытаннях еўрапейскай і сусветнай важнасці, справах духоўных і зямных Аляксандр Лукашэнка і пантыфік Францыск каля паўгадзіны размаўлялі ў фармаце сам-насам.

Пазней ужо ў прысутнасці дэлегацый беларускі Прэзідэнт і Папа Рымскі абмяняліся падарункамі. На памяць пантыфіку Аляксандр Лукашэнка падарыў копію знакамітай беларускай рэліквіі крыжа Ефрасінні Полацкай адноўленую з дапамогай унікальнай тэхнікі разьбы па дрэве, а таксама зробленую па гэтай тэхналогіі мадэль папскай карэты і галаграфічны абраз.

Падарункам у адказ ад Папы Францыска сталі тры напісаныя ім дакументы (аб Евангеллі, ахове прыроды, сям'і) і выява аліўкавага дрэва сімвала міру: такім чынам пантыфік падкрэсліў мірную місію Беларусі.

Пасля размовы з Папам Рымскім Францыскам Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з дзяржсакратаром Ватыкана П'етра Паралінам. Разам высокія госці наведалі адкрытую тут - па суседстве з Сіксцінскай капэлай унікальную выставу беларускіх абразоў, якія ў нашай краіне аднолькава шануюцца і католікамі, і праваслаўнымі...

Адказваючы на пытанні журналістаў па выніках высокіх перагавораў, Аляксандр Лукашэнка не ўтойваў, што запрасіў Папу Францыска пабываць у Беларусі не толькі асабіста наведаць краіну, дзе ў згодзе жывуць людзі многіх нацыянальнасцей і канфесій, але і ў знакавым месцы правесці сустрэчу з Патрыярхам праваслаўнай царквы

Аляксандр Лукашэнка і кардынал П'етра Паралін
Аляксандр Лукашэнка знаёміцца з выставай беларускіх абразоў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў суправаджэнні Дзяржаўнага сакратара Ватыкана кардынала П'етра Параліна наведаў выставу беларускіх абразоў XVII-XXI стагоддзяў, экспазіцыя якіх разгарнулася ў музеі Ватыкана
Аляксандр Лукашэнка знаёміцца з выставай беларускіх абразоў
Аляксандр Лукашэнка і Патрыцыя Курганава
Папярэдняя       1 2 3