Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "Еўрабачанне-2016": беларускі спявак IVAN выступіў у паўфінале

"Еўрабачанне-2016": беларускі спявак IVAN выступіў у паўфінале

13 Май 2016

Прадстаўнік Беларусі спявак IVAN выйшаў на сцэну "Еўрабачання-2016" у другім паўфінале 12 мая – з кампазіцыяй Help You Fly і эфектным галаграфічным нумарам. Аднак па выніках галасавання, на жаль, не ўвайшоў у спіс тых, хто будзе змагацца за галоўную ўзнагароду еўрасонга.  

У другую дзясятку фіналістаў конкурсу прабіліся: Латвія, Грузія, Балгарыя, Аўстралія, Украіна, Сербія, Польшча, Ізраіль, Літва, Бельгія. Раней месца ў першай дзясятцы самага папулярнага шоу Еўропы заваявалі: Азербайджан, Расія, Нідэрланды, Венгрыя, Харватыя, Аўстрыя, Арменія, Чэхія, Кіпр і Мальта. Па правілах "Еўрабачання", у фінале іх таксама чакаюць выканаўцы з краін Вялікай пяцёркі (Германія, Францыя, Італія, Іспанія і Вялікабрытанія) і пераможца мінулага года – прадстаўнік Швецыі.

Лепшыя моманты паўфіналу, яркія сапернікі беларускага канкурсанта IVANа і фанаты "Еўрабачання-2016" – у рэпартажы са Стакгольма...

Лаура Тэсора (Бельгія)
"Еўрабачанне-2016" у Стакгольме: ДРУГІ ПАЎФІНАЛ
Еўрабачанне-2016
Еўрабачанне-2016
Еўрабачанне-2016
Папярэдняя       1 2 3 4 5