Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Ёлачныя цацкі з усяго свету: унікальная навагодняя выстаўка ў Мінску

Ёлачныя цацкі з усяго свету: унікальная навагодняя выстаўка ў Мінску

Ёлачныя цацкі з усяго свету: унікальная навагодняя выстаўка ў Мінску
8 Снж 2015

Увесь снежань і амаль цэлы студзень у Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі пануе незвычайная атмасфера. Напярэдадні Новага года і Каляд тут адкрылася выстаўка "Музей ёлачных цацак", прысвечаная ўпрыгажэнням, якія дастаюцца са скрынак толькі раз у год, але пры гэтым ужо многія стагоддзі не толькі ствараюць чароўны настрой, але і захоўваюць дзівосную гісторыю любых свят.

У экспазіцыі – каля 400 рэдкіх ёлачных цацак, якія збірае мінскі калекцыянер Андрэй Бягун, з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі, Нідэрландаў, Егіпта, Арабскіх Эміратаў… Усяго ў яго скарбніцы ўжо больш як тысяча рарытэтаў з усяго свету. І гэтыя ўпрыгажэнні, якія ўвасобілі фантазію майстроў розных нацыянальнасцей і культур, цяпло ручной работы, а галоўнае, чаканне навагодняга цуду, зусім не падобныя на масавыя штампаваныя цацкі з пластыку.

Госці выстаўкі могуць прасачыць гісторыю шкляных ёлачных упрыгажэнняў з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён. У калекцыі – разнастайныя шары з малюнкамі, шкляныя ледзяшы і ліхтарыкі, звяркі з розных краін і героі любімых казак...

Асаблівая частка экспазіцыі – цацкі, аналагаў якім няма ні ў адным еўрапейскім музеі. Напрыклад, аўстра-венгерскі шкляны шар (дыяметрам больш як 450 мм) канца XIX стагоддзя з сапраўднага Венскага каляднага балю. Або дакладная копія цацкі, падоранай Папу Рымскаму Іаану Паўлу ІІ: арыгінал занесены ў Кнігу Гінеса як самае вялікае ёлачнае ўпрыгажэнне, выдзьмутае са шкла.

Спецыяльна для гэтай калекцыі-выстаўкі ў адзіным экзэмпляры створаны абсалютна ўнікальныя ўпрыгажэнні – шары з мініяцюрнымі копіямі карцін Леанарда да Вінчы, Сальвадора Далі, Пабла Пікасо, Івана Айвазоўскага, Івана Шышкіна, Віктара Васняцова і сусветна вядомага ўраджэнца беларускага Віцебска Марка Шагала.

Акрамя азнаямлення з гісторыяй ёлачных упрыгажэнняў, гасцям прапануецца далучыцца да святочнай мітусні. На вялікіх экранах дэманструюцца міні-фільмы з фабрыкі, дзе майстры паказваюць, як рабіць навагоднія цацкі, і наглядна апісваюць усе этапы: выдзіманне шароў і фігурак з вельмі тонкага шкла, серабрэнне, нанясенне каляровых фарбаў і эмалей, мастацкі роспіс... І ўжо ў зале музея наведвальнікі могуць распісаць сваю аўтарскую цацку, набыць навагоднія сувеніры, а таксама адправіць паштоўку сябрам і блізкім з дапамогай святочнага сэрвісу "Пошта Дзеда Мароза".

Напярэдадні любімых свят у фотакалекцыі Belarus.by – эксклюзіўныя цацкі з усяго свету і незвычайныя ідэі для ўпрыгажэння навагодняй ёлкі.

Фота: Аксана Манчук

Ёлачныя цацкі з усяго свету: унікальная навагодняя выстаўка ў Мінску
Ёлачныя цацкі з усяго свету: унікальная навагодняя выстаўка ў Мінску
Ёлачныя цацкі з усяго свету: унікальная навагодняя выстаўка ў Мінску
Ёлачныя цацкі з усяго свету: унікальная навагодняя выстаўка ў Мінску
Ёлачныя цацкі з усяго свету: унікальная навагодняя выстаўка ў Мінску
1 2 3      Наступная