Па даўняй традыцыі, у рамках фестывалю на плошчы Леніна адбыліся паказы вулічных тэатраў. Гледачы ўбачылі вулічныя спектаклі польскіх калектываў – камедыю "Сатырыяда" ад "Тэатра на чамаданах" і Carmen Funebre ("Развітальная песня") "Бюро Падружы", а таксама наведалі майстар-класы па акцёрскім майстэрстве.