У памятным мітынгу прыняў удзел Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, які прыбыў у Брэст напярэдадні ў рамках свайго першасвяціцельскага візіту ў Беларусь. Як прызнаўся Прадстаяцель Рускай праваслаўнай царквы, гэты прыезд мае для яго і асабістае значэнне: у Брэсцкай крэпасці знік без вестак і, магчыма, загінуў яго дзядзька. У Нікольскім храме на тэрыторыі крэпасці Патрыярх Кірыл адслужыў памінальную літыю па загінулых у гады вайны.