Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | XI Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі

XI Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі

XI Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі
4 Стд 2015

Яшчэ зусім нядаўна, у маі 2014-га, Мінск прымаў лепшыя хакейныя зборныя планеты, а ўжо ў пачатку студзеня 2015-га тут зноў час вялікага хакея. У беларускай сталіцы 11-ы раз адкрыўся неафіцыйны чэмпіянат свету сярод аматараў – Калядны турнір на прыз Прэзідэнта Беларусі. У гэтым годзе яго ўдзельнікамі сталі каманды Германіі, Расіі, Славакіі, Фінляндыі, Швейцарыі, Латвіі і – упершыню – Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Беларусь па традыцыі прадстаўляе каманда кіраўніка дзяржавы. У складах аматарскіх дружын нямала зорак, якія абаранялі свае зборныя на Алімпійскіх гульнях і сусветных пяршынствах, а пасля завяршэння прафесійнай кар'еры ўжо не ўпершыню прыязджаюць у Мінск пазмагацца за прыз Прэзідэнта Беларусі.

Латвія – Расія
Матч за трэцяе месца: Фінляндыя – Славакія (8:6)
Фінал Каляднага турніру-2015: Расія – Беларусь (2:0)
Каманда Расіі – пераможца XI Каляднага хакейнага турніру
Аляксандр Лукашэнка віншуе хакеістаў Фінляндыі - бронзавых прызёраў Каляднага турніру
Папярэдняя       1 2 3 4