Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "Славянскі базар"-2018: Віцебск фестывальны

Фестывальнае жыццё ў горадзе Шагала

Фестывальнае жыццё ў горадзе Шагала
9 Ліп 2018

Віцебск зноў прымае гасцей: на 27-ы "Славянскі базар" з'ехаліся артысты і гледачы з усяго свету. Упершыню на фестываль прыбылі прадстаўнікі В'етнама, Гвінеі і Егіпта – геаграфія свята мастацтваў штогод пашыраецца. Для сардэчнага прыёму віцябчане зрабілі ўсё і нават больш: горад над Дзвіной прапануе турыстам шмат культурных і забаўляльных мерапрыемстваў, якія папярэднічаюць даце афіцыйнага адкрыцця фестывалю мастацтваў.

У іх ліку – яркае гарадское свята, на якім быў вызначаны парадак выступлення юных артыстаў на дзіцячым конкурсе "Славянскага базару". Па традыцыі мерапрыемствы нанізаны на сюжэтную лінію казкі – у гэтым годзе арганізатары вырашылі стварыць дзейства па матывах "Снежнай каралевы" Ханса Крысціяна Андэрсена. Галоўная ідэя – паказаць, як пад уздзеяннем дзіцячага таленту, чыстых, прыгожых і звонкіх галасоў цяплеюць людскія душы і змякчаюцца сэрцы самых строгіх суддзяў. Паўдзельнічае ў казцы-конкурсе і прадстаўнік Беларусі Арцём Скароль – дванаццацігадовы саліст Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У.Г.Мулявіна.

Падрыхтавала сюрпрызы для гасцей фестывалю і буйнейшае інфармацыйнае агенцтва краіны – БЕЛТА. У гонар свайго 100-годдзя Беларускае тэлеграфнае агенцтва прадставіла фотавыставу "Імгненні стагоддзя". Паводле слоў губернатара Віцебскай вобласці Мікалая Шарстнёва, работы, якія дэманструюцца, "адлюстроўваюць жывую гісторыю нашай краіны з 1918 па 2018 год". Асобная частка экспазіцыі прысвечана вядомым гасцям "Славянскага базару": больш за 50 фатаграфій на 26 стэндах адлюстроўваюць "зорнае жыццё" Віцебска за ўсе 27 гадоў існавання фестывалю.

Выставачную праграму ўпершыню ў гісторыі міжнароднага конкурсу папоўніў праект з КНДР: экспазіцыю "Карэя – краіна ранішняй свежасці" прысвяцілі адразу дзвюм падзеям – Дню Незалежнасці Беларусі і 70-годдзю ўтварэння КНДР. Больш за 220 твораў народных промыслаў, выкананых сучаснымі карэйскімі майстрамі ў разнастайных тэхніках, уражваюць тонкасцю работы і рэалістычнасцю малюнкаў.

У насычанай праграме фестывалю кожны знойдзе сабе забаву па густу: тут і канцэрты, і выставы, і тэатральныя пастаноўкі, кінапаказы... Калейдаскоп падзей у святочным Віцебску сапраўды ўнікальны, і ў гэтыя ліпеньскія дні ў горадзе Шагала пануе асаблівая атмасфера.

Віцебск фестывальны – у спецыяльным фотарэпартажы!

Фестывальнае жыццё ў горадзе Шагала
Мікіта Юсупаў (Літва), Арцём Скароль (Беларусь) і Цімур Лезгішвілі (Канада)
Цырымонія жараб'ёўкі юных удзельнікаў "Славянскага базару ў Віцебску"
Цырымонія жараб'ёўкі юных удзельнікаў "Славянскага базару ў Віцебску"
Цырымонія жараб'ёўкі юных удзельнікаў "Славянскага базару ў Віцебску"
1 2 3 4 5      Наступная