Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "Славянскі базар"-2018: урачыстая цырымонія адкрыцця фестывалю міжнацыянальнай дружбы

"Славянскі базар"-2018: урачыстая цырымонія адкрыцця фестывалю міжнацыянальнай дружбы

12 Ліп 2018

Прысвячэнні малой радзіме, "зорка" для Розы, прызнанні ў вечнай дружбе славян і перамога юнага ўкраінскага артыста – у Віцебску прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы першага дня XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар".

Фестывальны Віцебск не перастае радаваць гасцей насычанай праграмай культурных падзей: 12 ліпеня, у дзень адкрыцця песеннага форуму, на плошчы ля Летняга амфітэатра побач са сцягамі 41 краіны-ўдзельніцы 27-га форуму ўзвіўся сімвал "Славянскага базару". Урачысты старт "святу мастацкіх багаццяў рэгіёнаў свету" (менавіта так ахарактарызавала "Славянскі базар" гендырэктар ЮНЕСКА Одрэ Азуле) далі пераможцы фестывалю-2017 у Віцебску Улад Сытнік і Марыя Магільная. Свята прадоўжылася водным салютам, тэатралізаваным паказам ад вулічных артыстаў тэатраў і хадулістаў, а таксама відовішчным парадам 500 барабаншчыц і мажарэтак.

А далей публіка перамясцілася да Плошчы зорак: у гэты дзень ля Летняга амфітэатра атрымала прапіску імя яшчэ адной вядомай артысткі. Ганаровай узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення" і імяннога васілька – сімвала "Славянскага базару" – была ўдастоена народная артыстка Казахстана Роза Рымбаева, чыё лірычнае сапрана ў чатыры актавы гучыць з сусветных падмосткаў на працягу 43 гадоў.

Вечарам удзельнікаў самай чаканай культурнай падзеі года традыцыйна вітаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт асабіста ўручыў узнагароды Розе Рымбаевай і ўладальніку Гран-пры XVI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2018" Аляксандру Балабанаву. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы павіншаваў уладальнікаў прэмій Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2017-2018 гады: імі сталі народны артыст Расіі кампазітар Алег Іваноў, аўтарскі калектыў у складзе народнага артыста Расіі дырыжора Валерыя Палянскага і заслужанага работніка культуры Расіі Аляксандра Шаніна, а таксама народны артыст Савецкага Саюза балетмайстар Валянцін Елізар'еў.

Арганізатары форуму, у сваю чаргу, падзякавалі Прэзідэнту за дапамогу ў захаванні фестывалю, які аб'ядноўвае многія народы (у гэтым годзе на "Славянскім базары" сабраліся прадстаўнікі 41 краіны!) і ўручылі Аляксандру Лукашэнку пояс-абярэг – галоўны дар мужчыну ў славянскіх народаў.

Году малой радзімы прысвяцілі рэжысёры міжнароднага форуму праграму канцэрта-адкрыцця. "Домам, у якім цябе заўсёды чакаюць" стала для артыстаў Беларусь у цэлым і Летні амфітэатр Віцебска, які ў гэтым годзе святкуе свой 30-гадовы юбілей, у прыватнасці. Нядзіўна, бо шлях многіх зорак пачынаўся менавіта адсюль, адкрываючы дарогу талентам да прызвання і шлях у свет мастацтва...

Самыя яркія кадры XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар" – у фотарэпартажы з Віцебска!

Пераможцы XXVI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2017" і XV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2017" Улад Сытнік і Марыя Магільная
Цырымонія падняцця сцяга XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"
Цырымонія падняцця сцяга XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"
Цырымонія падняцця сцяга XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"
Цырымонія падняцця сцяга XXVII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"
1 2 3 4 5  [6..8]      Наступная