Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Прэм'ера балета Палада Бюльбюль аглы "Каханне і Смерць" у Вялікім тэатры Беларусі

Прэм'ера балета Палада Бюльбюль аглы "Каханне і Смерць" у Вялікім тэатры Беларусі

Прэм'ера балета Палада Бюльбюль аглы
11 Чэр 2016

Дзіўная музыка, цудоўная і кранальная ўсходняя гісторыя, перанесеная на сцэну са старажытнага помніка літаратуры і, зразумела, незвычайная пластыка танца ў выкананні беларускіх зорак балета... Завяршаючы сезон 2015/16, галоўны тэатр Беларусі не толькі дорыць гледачам ужо ўпадабанае "Балетнае лета ў Вялікім", але і грандыёзную прэм’еру – балет азербайджанскага маэстра Палада Бюльбюль аглы "Каханне і смерць".

Пастаноўка, дэбютныя вечары якой на мінскай сцэне адбыліся 11 і 12 чэрвеня, – работа маладога балетмайстра-пастаноўшчыка Вольгі Костэль. Сумесна з міжнароднай творчай групай з Беларусі і Азербайджана яна ўзялася за ўвасабленне ўжо трэцяй версіі балета: першая была пастаўлена ў Баку, другая – у расійскім Екацярынбургу. Але беларуская гісторыя – абсалютна новая, арыгінальная інтэрпрэтацыя аўтарскай "жамчужыны" Палада Бюльбюль аглы. Пры гэтым маэстра асабіста ўдзельнічаў ва ўсіх этапах стварэння балета – глядзеў ужо гатовыя фрагменты, ацэньваў сцэнаграфію і эскізы будучых касцюмаў, даваў парады па музычнай партытуры…

Таму і дзень прэм’еры аўтар не мог прапусціць: разам з гледачамі Вялікага тэатра Беларусі Палад Бюльбюль аглы ўпершыню ўбачыў ужо гатовы спектакль – практычна бездакорны, калі не ўлічваць прэм’ернага хвалявання.

Яркія моманты першых паказаў балетнай гісторыі "Каханне і смерць" – у нашай фотагалерэі…

Яркія моманты першых паказаў

балетнай гісторыі "Каханне і смерць" – у нашай фотагалерэі…

Балет "Каханне і смерць" на сцэне Вялікага тэатра Беларусі
Балет "Каханне і смерць" на сцэне Вялікага тэатра Беларусі
Балет "Каханне і смерць" на сцэне Вялікага тэатра Беларусі
Балет "Каханне і смерць" на сцэне Вялікага тэатра Беларусі
Прэм'ера балета Палада Бюльбюль аглы
"Каханне і Смерць" у Вялікім тэатры Беларусі
1 2      Наступная