Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Міжнародная выстаўка пясочнай графікі ў Мінску

Міжнародная выстаўка пясочнай графікі ў Мінску

Міжнародная выстаўка пясочнай графікі ў Мінску
9 Жнв 2017

Чароўная, лёгкая, "жывая" пясочная графіка 38 мастакоў з розных краін дэманструецца ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" Палаца Рэспублікі. Урачыстае адкрыццё выстаўкі адбылося 9 жніўня.

Наведвальнікі галерэі могуць не толькі атрымаць асалоду ад работ мастакоў, але і паспрабаваць свае сілы ў гэтым мастацтве. Маляванне пяском развівае маторыку рук і, вядома, вобразнае мысленне, а ў суправаджэнні правільна падабранай музыкі працэс можа ператварыцца ў сапраўдную медытацыю.

Акрамя майстар-класаў, гасцей выстаўкі чакаюць творчыя сустрэчы, музычныя вечары і лекцыі. Майстры з Беларусі, Літвы, Малдовы, Расіі і Украіны будуць прадстаўляць свае творы да 22 жніўня. 

Міжнародная выстаўка пясочнай графікі "Па-за часам"
Выстаўка пясочнай графікі
Міжнародная выстаўка пясочнай графікі ў Мінску
Міжнародная выстаўка пясочнай графікі "Па-за часам"
Выстаўка пясочнай графікі
1 2      Наступная