Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2016"

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2016"

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі
10 Jun 2016

Маладзечна – горад, які ў насычаны падзеямі Год культуры мае да таго ж тытул культурнай сталіцы краіны – зноў у топ арт-навін. Ужо 16-ы раз тут адбыўся славуты Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна".

У фестывальнай афішы Беларусі гэты творчы форум сапраўды займае асаблівае месца: адзіны ў краіне – "нацыянальны", а на яго пляцоўках гучаць музыка і паэзія выключна беларускіх аўтараў. Увечары 10 чэрвеня ў Летнім амфітэатры Маладзечна запаліліся агні фестывалю-2016: працягам урачыстай цырымоніі адкрыцця стаў канцэрт-прэм'ера "Песенная спадчына Уладзіміра Мулявіна" ад Нацыянальнага акадэмічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла Фінберга, ідэйнага натхняльніка фестывалю.

Цяперашні форум у цэлым – прысвячэнне таленту Уладзіміра Мулявіна і яго легендарным "Песнярам". Акрамя прэм'ернага канцэрта, у афішы – спектакль "Пясняр" Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага, эксклюзіўная выстаўка "Я заўсёды з вамі... Мулявін", фотапраект "Невядомыя фатаграфіі Уладзіміра Мулявіна" лаўрэата World Press Photo Юрыя Іванова…

У зале Палаца культуры 10 чэрвеня адбыўся фінальны этап Рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні. І ўжо ўвечары на сцэне амфітэатра пераможца Аляксандр Саванец атрымаў не толькі галоўную ўзнагароду "Маладзечна-2016", але і прыз Уладзіміра Мулявіна – хрустальную гітару – з рук удавы народнага артыста Святланы Пенкінай.

Яркім завяршэннем фестывалю ў Маладзечне стаў канцэрт "Беларусь – крыніца натхнення" з удзелам маладых выканаўцаў і зорак беларускай сцэны. На падмостках амфітэатра выступілі Ірына Дарафеева, Іна Афанасьева, Вікторыя Алешка, вакальная група "Чысты голас", група "Палац"…

Феерверк у гонар адкрыцця фестывалю

Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2016"
Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2016"
Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі "Маладзечна-2016"
Адкрыццё фестывалю "Маладзечна-2016"
Адкрыццё фестывалю "Маладзечна-2016"
1 2 3      Наступная