Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | "Міс Беларусь-2018": фіналістак конкурсу прадставілі ў Мінску

"Міс Беларусь-2018": фіналістак конкурсу прадставілі ў Мінску

12 Apr 2018

Высакакласнае еўрапейскае шоу з удзелам самых прыгожых, абаяльных і яркіх дзяўчат краіны чакае тэлегледачоў канала АНТ 4 мая. Фінал конкурсу "Міс Беларусь-2018" абяцае быць асаблівым: незвычайныя тэхналагічныя элементы і рэжысёрскія задумы зробяць двухгадзінны паказ сапраўды незабыўным.

Чатыры стыхіі: агонь, зямлю, ваду і паветра, – будуць раскрываць вобразы ўдзельніц. Беларускія прыгажуні не абмінуць увагай і тэму малой радзімы, якой прысвечаны 2018-ы год у Беларусі. Спорт і прыгажосць заўсёды ідуць поплеч, – вырашылі арганізатары конкурсу і прымеркавалі асобны блок шоу маючым адбыцца II Еўрапейскім гульням.

Усяго больш за 700 прыгажунь удзельнічалі ў кастынгах, але толькі 30 дзяўчат сталі фіналісткамі. Аднак галоўныя выпрабаванні яшчэ наперадзе: прэтэндэнтак на тытул "Міс Беларусь" чакае інтэнсіўная падрыхтоўка да конкурсу. Беларускія прыгажуні штодзень будуць адточваць майстэрства дэфіле, удзельнічаць у майстар-класах, фотасесіях, прымерках. У карпатлівай падрыхтоўцы да шоу фіналісткам будуць дапамагаць вопытныя стылісты, рэжысёры і пастаноўшчыкі.

У ліку крытэрыяў выбару "Міс Беларусь-2018" кіраўнік дырэкцыі спецыяльных праектаў тэлеканала АНТ Іван Падрэз назваў добрыя веды па гісторыі,  уменне размаўляць на замежных мовах, фармуляваць думкі, уменне падаць сябе. Дзяўчына павінна валодаць "асаблівай беларускай энергетыкай", спалучаць у сабе духоўнасць, інтэлект, крэатыўнасць і дабрату, адзначаюць арганізатары.

Фіналісткі конкурсу "Міс Беларусь-2018" – у спецыяльным фотарэпартажы!

Участницы "Мисс Беларусь - 2018" готовятся к фестивалю красоты
"Міс Беларусь-2018": фіналістак конкурсу прадставілі ў Мінску
"Міс Беларусь-2018": фіналістак конкурсу прадставілі ў Мінску
Участницы "Мисс Беларусь - 2018" готовятся к фестивалю красоты
"Міс Беларусь-2018": фіналістак конкурсу прадставілі ў Мінску
1 2 3 4 5  [6..9]      Наступная