У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год навукі ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Фота | Мінскі паўмарафон-2017

Мінскі паўмарафон-2017

Мінскі паўмарафон-2017
10 Врс 2017

Для многіх аматараў бегу Мінскі паўмарафон – галоўная спартыўная падзея года. Прабегчы па вуліцах Мінска, які ў гэтым годзе да таго ж святкуе грандыёзны юбілей – 950-годдзе, выказалі жаданне прадстаўнікі 50 дзяржаў. У іх ліку не толькі госці з краін-суседзяў, але і аддаленых геаграфічна, напрыклад, Кеніі, Новай Зеландыі, Японіі, Партугаліі, Марока... У Беларусі да прабегу загадзя рыхтаваліся тысячы незалежна ад узросту – людзі розных прафесій, пасад і кампаній, члены грамадскіх арганізацый і клубаў, вядомыя спартсмены, зоркі шоу-бізнесу і тэлеэкрана…

Старт каля Палаца спорту на дыстанцыі 5,5 км і 10 км быў дадзены ў 10.00, а сам каронны паўмарафон (13,11 мілі) пачаўся ў 12.30.

І як упэўнены мэр сталіцы Андрэй Шорац, Мінскі паўмарафон-2017 стаў сапраўдным упрыгажэннем вялікага свята да 950-годдзя, якое горад адзначаў у гэтыя выхадныя верасня.

Актыўна падтрымлівалі атмасферу спартыўнага свята балельшчыкі. "Вельмі шмат касцюміраваных груп падтрымкі сустракалі на дыстанцыі. Гэта прыемна. Хоць спрабуеш сканцэнтравацца на бегу, не збіваеш дыханне, але калі бачыш такія шчырыя эмоцыі, радуешся разам", – падзялілася ўражаннямі аб паўмарафоне прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, якая пераадолела дыстанцыю 5,5 км.

Прабегла дыстанцыю 5,5 км і чэмпіёнка свету 2015 года ў бегу на 800 м Марына Арзамасава: "Столькі людзей прыйшлі на паўмарафон. Гэта цудоўна!"

Пераможцамі Мінскага паўмарафону ў кароннай дыстанцыі сталі прадстаўнікі Кеніі і Беларусі. Сярод мужчын не было роўных кенійскаму бегуну Кіптуму Маё. Ён, як і год таму, першым пераадолеў 21,1 км. У забегу сярод жанчын з рэзультатам 1 гадз 13 мін 53 сек атрымала перамогу Людміла Ляховіч.

У параўнанні са стартамі 2015 і 2016 гадоў былі ўнесены некаторыя змяненні: пачатак забегаў на 5,5 км і 10 км і кароннага 21,1 км арганізатары падзялілі з-за рэкорднай колькасці ўдзельнікаў. Маршрут трасы на 5,5 км таксама быў зменены.

 

Мінскі паўмарафон-2017
Мінскі паўмарафон-2017
Мінскі паўмарафон-2017
Мінскі паўмарафон-2017
Мінскі паўмарафон-2017
1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная