Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Мінск святкуе Дзень горада

Мінск святкуе Дзень горада

Мінск святкуе Дзень горада
3 Врс 2016

У самым пачатку верасня Мінск адзначыў 949-годдзе з даты першага згадвання ў "Аповесці мінулых гадоў" у 1067 годзе. Святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня горада разгарнуліся ва ўсіх раёнах сталіцы. Традыцыйна свята адкрылася з ускладання кветак да стэлы "Мінск - горад-герой".

Па традыцыі цэнтральнай пляцоўкай стала тэрыторыя каля Палаца спорту, якая прыняла шмат разнажанравых мерапрыемстваў (спартыўных, культурных, кірмашовых). Адным з новых элементаў стала сілавое шоу, арганізатарам якога выступіла Мінскае гарадское ўпраўленне МНС. На спецыяльна разгорнутай пляцоўцы, абсталяванай канструкцыяй вышынёй як чатырохпавярховы дом, адбыліся міжнародныя спаборніцтвы "Мацнейшы пажарны-ратавальнік".

Акрамя таго, у праграму ўвайшлі выступленні творчых калектываў і майстроў мастацтваў Беларусі, выстава-кірмаш майстроў народнай творчасці "Горад майстроў", опэн-эйр "PROМінск" (выступленні кавер-бэндаў), міжнародны турнір па сілавым экстрыме Minsk Open Cup-2016

Мінск святкуе Дзень горада
Мінск святкуе Дзень горада
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу "Мінчанін года"
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу "Мінчанін года"
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу "Мінчанін года"
1 2 3 4      Наступная