Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Прыродныя помнікі Беларусі: "птушыны рай" беларускага Паазер'я

Прыродныя помнікі Беларусі: "птушыны рай" беларускага Паазер'я

Прыродныя помнікі Беларусі:
23 Aug 2018

Беларускае Паазер'е – унікальнае месца, дзе ў незвычайным рэльефе, "спадчыне" ледніковага перыяду, раскінуліся сотні маляўнічых водных прастор. Некалькі рэк і больш за 3000 азёр робяць гэту мясцовасць сапраўды выключнай. Сярод гідралагічных помнікаў прыроды – адзін з самых вялікіх у Еўропе масіваў старажытных верхавых балот і ледніковых азёр – Ельня.

Водна-балотнае ўгоддзе міжнароднага значэння (уваходзіць у знакаміты Рамсарскі спіс) мае міжнародныя статусы ключавой арніталагічнай і батанічнай тэрыторый. Гэта 9-тысячагадовае балота плошчай 20 тыс. га часам называюць "птушыным раем": восенню на Ельню злятаюцца тысячы жураўлёў і гусей. Акрамя таго, гэта месца багата на "балотную ягаду" – журавіны, у гонар збору ўраджаю якіх штогод праводзіцца экалагічны фестываль "Жураўлі і журавіны Мёрскага краю".

Акрамя балот тут знаходзіцца 118 азёр, самыя буйныя з іх – Ельна і Чорнае – злучаны пратокай. Для турыстаў распрацаваны спецыяльныя маршруты: можна асвоіць самую шырокую і доўгую экасцежку ў Беларусі, вывучыць балотныя ландшафты, пакатацца на ўсюдыходзе і паспрабаваць сябе ў ролі арнітолага.

Жамчужына экалагічнага турызму – ландшафтны заказнік "Ельня" – у рэпартажы з беларускага Паазер'я!

Прыродныя помнікі Беларусі: "птушыны рай" беларускага Паазер'я
Рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Ельня"
Рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Ельня"
Рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Ельня"
Рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Ельня"
1 2 3      Наступная