Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Год навукі ў Беларусі: першыя аперацыі з выкарыстаннем надрукаванай 3D-мадэлі сэрца

Год навукі ў Беларусі: першыя аперацыі з выкарыстаннем надрукаванай 3D-мадэлі сэрца

Год навукі ў Беларусі: першыя аперацыі з выкарыстаннем надрукаванай 3D-мадэлі сэрца
15 Сак 2017

Беларускія кардыяхірургі правялі першыя аперацыі з выкарыстаннем унікальнай тэхналогіі – стварэння 3D-мадэлі сэрца пацыентаў з цяжкім дыягназам гіпертрафічная кардыяміяпатыя. І перспектывы гэтай распрацоўкі, прэзентаванай у  Год навукі, яшчэ больш шырокія.

У канцы студзеня і лютым спецыялісты Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія" ў Мінску паспяхова прымянілі інавацыю, у якой адным з важнейшых элементаў стаў раздрукаваны на 3D-прынтары звышдакладны прататып біялагічнага сэрца. Для кожнага пацыента ўрачы стварылі трохвымерную мадэль, што ўлічвае індывідуальныя асаблівасці анатоміі і развіцця паталогіі і, галоўнае, правялі тэставую аперацыю, каб прапрацаваць дэталёвы план будучага хірургічнага ўмяшання на жывым сэрцы і прадбачыць яго вынікі.

Паводле слоў урача-кардыяхірурга РНПЦ "Кардыялогія" Віталя Адзінцова, такое захворванне як гіпертрафічная кардыяміяпатыя ў Беларусі сустракаецца адносна нячаста – сёння ў краіне 400-500 пацыентаў з такім дыягназам. Аднак новую тэхналогію плануецца выкарыстоўваць і ў іншых выпадках цяжкіх паталогій: напрыклад, адным з перспектыўных напрамкаў лічыцца лячэнне дзіцячых прыроджаных парокаў сэрца.

Раздрукаванае 3D-сэрца, аўтары-распрацоўшчыкі інавацыйнай тэхналогіі, а таксама эксклюзіўныя кадры з аперацыйнай – у рэпартажы з РНПЦ "Кардыялогія"...

Фота: Аксана Манчук

Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр "Кардыялогія"
Кардыяхірургі і распрацоўшчыкі 3D-мадэлі сэрца
Урач-кардыяхірург РНПЦ "Кардыялогія" Уладзімір Андрушчук
3D-мадэль сэрца
Кардыяхірург Уладзімір Андрушчук і пацыент Леанід Вохмін
1 2 3 4      Наступная