Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Фестываль грузінскай культуры "Тбілісоба"-2016 у Мінску

Фестываль грузінскай культуры "Тбілісоба"-2016 у Мінску

Фестываль грузінскай культуры
27 Жнв 2016

У апошнюю і нават нетыпова гарачую суботу жніўня Верхні горад Мінска ператварыўся ў квартал… Тбілісі. Не толькі дзякуючы кліматычнаму супадзенню, але, перш за ўсё, каўказскаму настрою. Ужо другі раз у самым цэнтры беларускай сталіцы адбыўся фестываль "Тбілісоба", прысвечаны Грузіі, яе галоўнаму гораду і часу збору ўраджаю. Паводле падлікаў арганізатараў, у гэтым годзе яго наведалі каля 20 тысяч гасцей.

Фестывальны дзень аб'яднаў канцэрты, іскрамётныя танцы, майстар-класы ад лепшых грузінскіх шэф-повараў і, вядома, дэгустацыі нацыянальных страў – хачапуры, хінкалі, пхалі, чурчхелы… Акрамя таго, жадаючыя вучыліся ціснуць вінаград для будучага віна, вырабляць гліняны посуд, ткаць нацыянальны дыван і нават стрыгчы авечак.

Дарэчы, гэтым летам каля мінскай ратушы, дзе кожныя выхадныя кіпіць фестывальнае жыццё, адбыліся чатыры святы нацыянальнай культуры: карэйскай, польскай, украінскай і грузінскай.

Калейдаскоп падзей "Тбілісоба"-2016 – у фотагалерэі... 

 

Фестываль грузінскай культуры "Тбілісоба"-2016 у Мінску
Фестываль грузінскай культуры "Тбілісоба"-2016 у Мінску
Фестываль грузінскай культуры "Тбілісоба"-2016 у Мінску
Фестываль грузінскай культуры "Тбілісоба"-2016 у Мінску
Фестываль грузінскай культуры "Тбілісоба"-2016 у Мінску
1 2 3      Наступная