Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Дзень Швецыі ў Мінску

Сезон нацыянальных свят-2018 у Мінску: Дзень Швецыі

Сезон нацыянальных свят-2018 у Мінску: Дзень Швецыі
2 Jun 2018

Замест стакгольмскага Gamla Stan – мінскі Верхні горад: у суботу 2 чэрвеня гістарычны цэнтр беларускай сталіцы ператворыцца… у Швецыю ў мініяцюры. Менавіта гэта прыгожая скандынаўская краіна адкрыла новы сезон любімых гараджанамі і гасцямі нацыянальных свят каля ратушы.

На цэлы дзень тут разгарнуліся забаўляльныя зоны – тэатральная, касметычная, спартыўная, дзіцячая. У праграме былі кулінарныя майстар-класы з любімымі стравамі шведаў, выпрабаванне шведскіх аўтамабіляў і нават віртуальнае падарожжа ў Скандынавію. Адкрылі свята Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан, мэр Мінска Андрэй Шорац і нядаўна назначаны на пасаду Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Швецыі Дзмітрый Мірончык.

Акрамя таго, напярэдадні ў Мінск прыбыла зорная госця – экс-салістка легендарнай групы Ace of Base Ені Бергрэн, якая сёння выступае сольна. Перад канцэртам яна сустрэлася з паклоннікамі, правяла саўндчэк і аўтограф-сесію, а ўвечары адбылося грандыёзнае шоу на сцэне каля мінскай ратушы. Гледачы пачулі сольныя кампазіцыі і вядомыя песні з альбома Happy Nation, які з тыражом 23 мільёны трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса.

Дарэчы, папярэднічаў святу ў Верхнім горадзе цэлы Тыдзень Швецыі, які стартаваў у канцы мая. Дыпламаты, рэжысёры, дызайнеры, повары, фатографы і музыканты з паўночнай краіны прадставілі ў Мінску свой погляд на родную Швецыю і пастараліся адказаць на многія пытанні, якія цікавілі беларусаў. Напрыклад, фотавыстаўка ў кінатэатры "Піянер" расказала, чаму шведскія таты з задавальненнем ідуць у дэкрэтны водпуск і як выхоўваюць дзяцей. Яшчэ больш і цікавей пра жыццё Швецыі можна было даведацца на тэматычным кінафестывалі. А магчымасці адукацыі падрабязна прадставілі выпускнікі праграм Шведскага інстытута, якім удалося атрымаць гранты на вучобу або прайсці стажыроўку ў вядомых кампаніях.

Свята для мінчан і гасцей сталіцы арганізавала пасольства Швецыі ў Беларусі сумесна з Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам пры падтрымцы шведскіх і беларускіх кампаній.

Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац і пасол Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан
Дзень Швецыі ў Мінску
Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац і пасол Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан
Пасол Швецыі ў Беларусі Крысціна Юханесан
Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац
1 2 3 4 5      Наступная