Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Брэсту 999: маштабная рэпетыцыя тысячагадовага юбілею горада над Бугам

Дзень горада ў Брэсце

Дзень горада ў Брэсце
28 Ліп 2018

Упершыню Брэст згадалі ў "Аповесці мінулых гадоў" 999 гадоў таму – у 1019 годзе. Другім "нараджэннем" можна па праву назваць 28 ліпеня 1944 года – дату вызвалення горада над Бугам ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У мінулыя выхадныя брастаўчане адзначылі гэтыя дзве святочныя даты: своеасаблівая рэпетыцыя да будучага 1000-годдзя Брэста разгарнулася больш як на 10 пляцоўках, а ў якасці гасцей у горад прыбылі дэлегацыі з 11 краін – Польшчы, Расіі, Украіны, Нідэрландаў, Славакіі, Сербіі, Ізраіля, Грузіі, Азербайджана, Францыі і Турцыі.

Святочны марафон стартаваў 27 ліпеня з ускладання вянкоў і кветак да памятных мясцін: у мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой" і на плошчы Свабоды гараджане па традыцыі аддалі пашану тым, дзякуючы каму над Брэстам вось ужо 74 гады мірнае неба. Маштабнае свята прадоўжылася мноствам забаў на розных пляцоўках горада, сярод якіх – свята кнігі "Чытаючы бульвар", фестываль пляжных відаў спорту, маладзёжны музычны праект "Горад святла" на Вяслярным канале. Яшчэ адной яркай падзеяй стаў фестываль "Аблокі малака" – штогадовае свята для любіцеляў малочных ласункаў. Завяршальным акордам пятнічнага вечара стаў прысвечаны "Любімаму гораду" канцэрт брэсцкай філармоніі, які адкрыў калейдаскоп музычных падзей святочнага ўік-энду.

Урачыстая цырымонія адкрыцця Дня горада адбылася ля помніка 1000-годдзя Брэста 28 ліпеня. У гэты дзень акрамя традыцыйнай праграмы брастаўчан і гасцей абласнога цэнтра чакаў сюрпрыз: адметнасцю свята стаў канцэрт "Вячэрняя сімфонія" з творамі на любы густ – ад кампазіцый з вядомых кінафільмаў да сімфарока і сучаснай класікі. Наведаў канцэрт на галоўнай гарадской плошчы і мэр Аляксандр Рагачук. Віншуючы Брэст з 999-годдзем, ён прыадкрыў заслону тайны свята наступнага года: эпіцэнтрам урачыстасці стане акваторыя ракі Мухавец, дзе ў фармаце музычнай культурна-гістарычнай тэатралізаванай кампазіцыі адзначаць грандыёзны юбілей.

На трэці дзень свайго свята горад на Бугам уражваў кветкавым убраннем: у гарадскім парку культуры і адпачынку адбыўся фестываль "Фарбы Брэста". Пасля прагляду экспазіцыі з больш як 80 кветкавых інсталяцый, гараджане маглі адправіцца на Берасцейскі баль у акадэмічны тэатр драмы, каб атрымаць асалоду ад фінальных акордаў свята пад акампанемент сузор'яў вакалістаў і музыкантаў.

Самыя яркія падзеі 999-годдзя Брэста – у спецыяльным фотарэпартажы!

Музей чыгуначнай тэхнікі ў Брэсце
Адкрыццё музея чыгуначнай тэхнікі
Музей чыгуначнай тэхнікі ў Брэсце
Музей чыгуначнай тэхнікі ў Брэсце
Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў падарыў мэру Брэста Аляксандру Рагачуку сувенірны станцыйны звон у гонар адкрыцця музея
1 2 3 4 5  [6..10]      Наступная