Жывёльны свет Белавежскай пушчы багаты і разнастайны. Сярод млекакормячых найбольшую цікавасць уяўляе зубр. Гэта найбольш буйная ў Еўропе і адна з самых старажытных жывёлін нашай планеты, што адносіцца да роду бізонаў. Зубр занесены ў Міжнародную Чырвоную кнігу.