Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | ЗДАБЫТАК БЕЛАРУСІ: Віктар Тураў

ЗДАБЫТАК БЕЛАРУСІ: Віктар Тураў

ЗДАБЫТАК БЕЛАРУСІ: Віктар Тураў
10 Ліс 2016

Легендарны рэжысёр, сцэнарыст, прафесар і акадэмік – ураджэнец Магілёва Віктар Тураў – увайшоў у гісторыю сусветнага кінематографа дзякуючы ўнікальнаму мастацкаму почырку і пранізлівым карцінам аб лёсе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны: "Я родам з дзяцінства", "Вайна пад стрэхамі", "Пераправа", "Сыны ідуць у бой" па праву сталі класікай нацыянальнага кіно… 

Пра вайну рэжысёр Тураў ведаў як ніхто іншы… У 1941-м яго бацька пайшоў у партызаны, а зімой 1942-га, спрабуючы сустрэцца з сям'ёй, быў схоплены і расстраляны немцамі. У хуткім часе арыштавалі і маці, а Віктара разам з сястрой адправілі ў канцлагер пад Аахенам, дзе дзеці спрабавалі выжыць і не зламацца да самага канца вайны. Праз гады менавіта гэтыя жорсткія і горкія  ўспаміны сталі крыніцай той пранізлівай праўды Віктара Турава, якая пакарыла сэрцы мільёнаў па ўсім свеце…

Выпускнік рэжысёрскага факультэта знакамітага Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі, вучань выдатных майстроў Аляксандра Даўжэнкі і Міхаіла Чыаўрэлі, Віктар Тураў пачаў творчую кар'еру ў 1959 годзе на кінастудыі "Беларусьфільм". Менавіта тут выйшаў дэбютны дакументальны фільм "Наш Салігорск", а ў 1962-м – кароткаметражка "Зорка на спражцы" паводле апавядання Янкі Брыля.

Міжнароднае прызнанне маладому рэжысёру прынесла першая поўнаметражная стужка "Праз могілкі", знятая ў 1965 годзе паводле аднайменнай аповесці Паўла Ніліна. Яна стала сапраўднай з'явай кіно таго часу: упершыню ў цэнтры ўвагі былі не подзвігі партызанаў, а жыццё людзей на акупіраванай тэрыторыі. У 1994 годзе рашэннем ЮНЕСКА карціна ўвайшла ў спіс 100 лепшых фільмаў пра вайну.

За 37 гадоў творчасці ў скарбонцы майстра – 26 кінастужак, прысвечаных і трагедыі вайны, і самым вострым праблемам мірнага жыцця. Асаблівая старонка – экранізацыі беларускай і рускай літаратурнай класікі. Сярод іх – "Пункт адліку", "Уваскрэсная ноч", "Людзі на балоце", "Высокая кроў", "Чорны бусел", і, вядома, "Я родам з дзяцінства", прызнаная крытыкамі лепшай у гісторыі беларускага кінематографа.

У кастрычніка 2016-га 80-годдзе з дня нараджэння Віктара Турава папоўніла каляндар знамянальных дат Года культуры. У гонар таленавітага майстра сябры, калегі і, галоўнае, гледачы, сталі ўдзельнікамі вялікага марафону па ўсёй краіне. У розных гарадах праходзілі творчыя сустрэчы і рэтраспектывы, родны Магілёў прымаў штогадовы фестываль "Тураўская восень", а ў Мінску пасля адкрыцця мемарыяльнага знака Віктару Тураву сотні гасцей сабраліся на памятны вечар у кінатэатры "Цэнтральны"

"Беларусьфільм": здымкі фільма "Блізкае і далёкае" па "Палескай хроніцы" Мележа Івана. На здымачнай пляцоўцы злева - народны артыст БССР Віктар Тураў. 6 студзеня 1984 года

Народны артыст Беларусі і СССР Віктар Тураў
Рэжысёр Віктар Тураў (справа) на здымках тэлеверсіі "Палескай хронікі". 1984 год
Народны артыст Беларусі і СССР Віктар Тураў
ЗДАБЫТАК БЕЛАРУСІ: Віктар Тураў
Народны артыст Беларусі і СССР Віктар Тураў
1 2 3      Наступная