Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Афіцыяльны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан

Афіцыяльны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан

Афіцыяльны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан
5 Кст 2016

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4-6 кастрычніка зрабіў афіцыйны візіт у Ісламскую Рэспубліку Пакістан.

У Ісламабадзе кіраўнік дзяржавы правёў перагаворы з прэм’ер-міністрам Пакістана Навазам Шарыфам, прэзідэнтам Мамнунам Хусэйнам, а таксама спікерам Нацыянальнай асамблеі парламента Сардарам Садзікам. Па выніках сустрэч адбылося падпісанне двухбаковых дакументаў па розных напрамках супрацоўніцтва.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэм’ер-міністр Пакістана Наваз Шарыф прынялі сумесную заяву, у якой бакі адзначылі канструктыўны характар развіцця двухбаковых адносін і пацвердзілі неабходнасць іх паглыблення, што адпавядае інтарэсам краін.

Кіраўнік дзяржавы таксама прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця IV Беларуска-пакістанскага дзелавога і інвестыцыйнага форуму і заклікаў пакістанскіх бізнесменаў шырэй выкарыстоўваць прамысловыя магчымасці Беларусі ў рэалізацыі розных інфраструктурных праектаў. Беларусь і Пакістан дамовіліся выйсці на цесную кааперацыю з трэцімі краінамі. Прыкладам таго можа стаць удзел Беларусі ў будаўніцтве кітайска-пакістанскага эканамічнага калідора.

"Хачу адзначыць, што нашы падыходы да развіцця двухбаковых адносін не змяніліся з часу папярэдніх сустрэч. У мяне толькі ўмацавалася ўпэўненасць у шчырасці намераў нашых пакістанскіх партнёраў развіваць дружалюбныя адносіны з Мінскам на прынцыпах узаемнага даверу і супрацоўніцтва”, - заявіў Аляксандр Лукашэнка па выніках афіцыйных перагавораў з прэм’ер-міністрам Пакістана Навазам Шарыфам.

Акрамя таго, прадстаўнікі беларускай дэлегацыі, у склад якой увайшлі члены ўрада, кіраўнікі міністэрстваў  і ведамстваў, дырэктары прадпрыемстваў, правялі шэраг сустрэч і перагавораў з пакістанскімі партнёрамі.

Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Пакістан
Ісламабад – сталіца Ісламскай Рэспублікі Пакістан
Цырымонія афіцыйнай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з удзелам ганаровай варты
Цырымонія афіцыйнай сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з удзелам ганаровай варты
Перагаворы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэм'ер-міністра Пакістана Наваза Шарыфа ў Ісламабадзе
1 2 3 4      Наступная