Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Парламенцкія выбары-2019

Парламенцкія выбары ў Беларусі

25 Ліс 2019

ЦВК: 70 наглядальнікаў выдалены з выбарчых участкаў за парушэнні заканадаўства

ЦВК: 70 наглядальнікаў выдалены з выбарчых участкаў за парушэнні заканадаўства
Фота з архіва

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з выбарчых участкаў на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання за парушэнні заканадаўства былі выдалены 70 наглядальнікаў. Аб гэтым 24 лістапада ў эфіры тэлеканала АНТ заявіла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Такая колькасць стала рэкорднай у гісторыі беларускіх выбараў. "У нас ніколі не было такой колькасці выдаленых наглядальнікаў - іх на гэты раз было 105, 35 выпадкаў - гэта фальшывыя дакументы (35 прадстаўнікоў АГП пазбавілі акрэдытацыі за падробліванне подпісаў. - Заўвага БЕЛТА). Але ўсё роўна 70 чалавек - гэта асобы, выдаленыя за парушэнні закона. Гэта для ўсіх астатніх было для постраху - яны падумалі, што трэба неяк інакш сябе паводзіць, стрымліваць сябе", - адзначыла старшыня ЦВК.

Усе арганізатары выбараў, паводле яе слоў, ацэньваюць гэту выбарчую кампанию як самую канфліктную і скандальную. "Такіх выбараў яны не ведалі", - канстатавала Лідзія Ярмошына. Яна звярнула ўвагу, што з моманту з'яўлення заходніх наглядальнікаў, асабліва кароткатэрміновых, "пэўныя палітычныя сілы сталі спрабаваць даказаць і паказаць усяму свету, што ў нас усё вельмі дрэнна".

Кіраўнік ЦВК пракаменціравала папярэднюю справаздачу наглядальнікаў ад БДІПЧ АБСЕ, ПА АБСЕ і ПАСЕ. "Калі б у парламенце з'явіліся дэпутаты ад апазіцыйных партый, ацэнка была б зусім іншай. У нас на гэты раз не выбрана апазіцыя - гэта паўплывала на ўсё", - рэзюмавала Лідзія Ярмошына.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі