Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

23 Чэр 2023

Вашы дасягненні натхняюць. Лукашэнка ўручыў узнагароды выпускнікам і выкладчыкам ВНУ

Вашы дасягненні натхняюць. Лукашэнка ўручыў узнагароды выпускнікам і выкладчыкам ВНУ

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўручыў спецыяльныя лісты аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі выпускнікам і выкладчыкам устаноў вышэйшай адукацыі. Урачыстая цырымонія адбылася 23 чэрвеня ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння знамянальны дзень і для вас, і для краіны, і для мяне як Прэзідэнта. Вашы дасягненні прыносяць радасць і натхняюць", - такімі словамі адкрыў цырымонію Прэзідэнт. Павіншаваўшы выпускнікоў, ён заўважыў, што яны адкрываюць новую главу дарослага жыцця, якое пачынаецца ярка і дастойна. А выкладчыкі сёння чуюць словы ўдзячнасці за іх вялікую працу і за майстэрства.

"У гэтай цырымоніі ёсць пэўны сімвалізм. Вы робіце яшчэ толькі першы крок у прафесію, а падзяляеце ўжо хвіліны славы нараўне з прафесіяналамі высокага ўзроўню. Значыць, вы апярэджваеце час. Гэта добра, утрымацца б на гэтым шляху. Гэта вялікі давер і аванс, якія вы, упэўнены, апраўдаеце", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Кожны з тых, хто атрымаў узнагароду, стаў лепшым у вучобе, навуковай і грамадскай дзейнасці, спорце, творчасці. Імі па праву могуць ганарыцца родныя, школьныя настаўнікі, выкладчыкі ВНУ. Як заўважыў Прэзідэнт, выпускнікі, завяршыўшы вучобу, прайшлі ў сваім жыцці адзін з самых цяжкіх этапаў. "Вы вялікія малайцы, але за ваш поспех перш за ўсё дзякую тым, хто падарыў вам жыццё, выгадаваў, выхаваў, вывучыў, хто стаў для вас аўтарытэтам і дастойным прыкладам, - бацькам, выхавальнікам, педагогам і адданым сябрам, - дадаў кіраўнік дзяржавы. - Гэта разам з імі, з іх падтрымкай вы так упэўнена ідзяце да сваіх мар і дасягаеце пастаўленых мэт. Такой жа апорай хутка стануць для вас будучыя калегі - спецыялісты з вялікім вопытам, у якіх будзеце вучыцца далей". Ён пажадаў выпускнікам, каб яны гэтак жа ставіліся да сваіх дзетак і вывелі іх на той жа ўзровень у гэтым узросце, на якім цяпер знаходзяцца самі.

"Няпроста вучыцца, а можа, і перавучвацца, жыццё вымусіць вас гэта зрабіць. Не расчароўвайцеся, калі вы ўбачыце ў новым сваім жыцці вельмі-вельмі новае і не падобнае да таго, што было ў гады вучобы. Гэта нармальна, так было заўсёды. Але ваша вучоба ўсё роўна будзе фундаментам, базай для будучага вашага жыцця", - дадаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што завяршэнне вучобы і пачатак працоўнага шляху для выпускнікоў праходзіць у Год міру і стварэння. Ён пажадаў, каб і іх будучыня была такой - мірнай і стваральнай.

"Гледзячы на вас, мэтанакіраваных, яркіх, прыгожых, маладых людзей, бачу, што наша родная Беларусь стане яшчэ лепшай і прыгажэйшай. Веру, што вы зробіце для гэтага ўсё, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Вы самае важнае, што ёсць у нашым жыцці, жыцці старэйшага пакалення. Мы заўсёды побач і будзем рабіць усё, каб вы адчувалі наша плячо і клопат, пакуль будзеце ісці да вызначаных вяршынь. Надыходзіць ваш час ствараць гісторыю нашай краіны - сваёй краіны. Няхай усё ў вас атрымаецца!"

Звяртаючыся да выкладчыкаў, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу: "Без вас, хто знаходзіцца ў гэтай зале, і тых, хто нас сёння пачуе, без усіх вашых калег, у тым ліку школьных настаўнікаў, не было б гэтага ўзнагароджання, не было б гэтага пачуцця ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Я заўсёды гаварыў і паўтару: вы сапраўдная апора нашай дзяржавы. Дай бог вам сіл, натхнення і самае галоўнае - здароўя".

Аляксандр Лукашэнка ўручыў спецыяльныя лісты аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі пяцярым выкладчыкам і 14 выпускнікам ВНУ краіны.

За плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў і развіццё творчых здольнасцей таленавітай моладзі Падзякі ўдастоены пяць педагогаў: загадчык кафедры гісторыка-культурнай спадчыны Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Дзмітрый Герасімёнак, старшы выкладчык кафедры фізіка-матэматычных дысцыплін і тэхнічнага забеспячэння вытворчасці і перапрацоўкі прадукцыі жывёлагадоўлі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Уладзіслаў Журко, загадчык кафедры цеплагазазабеспячэння і вентыляцыі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Уладзімір Навасельцаў, дэкан медыка-дыягнастычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Ірына Назаранка, загадчык кафедры тэхналогіі тэкстыльных матэрыялаў Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Дзмітрый Рыклін.

У ліку выпускнікоў, удастоеных узнагароды, - курсант чацвёртага курса агульнавайсковага факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Міхаіл Вежнавец, студэнтка чацвёртага курса факультэта інфармацыйнай бяспекі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Настасся Казека, студэнт чацвёртага курса факультэта эканомікі і права Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Ілья Клімянкоў і студэнтка пятага курса фармацэўтычнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ордэна Дружбы народаў медыцынскага ўніверсітэта Ганна Яфрэмава.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі