Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

26 Врс 2023

Самалёты і чыгунка. Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі рэалізацыю двух вялікіх праектаў

Самалёты і чыгунка. Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі рэалізацыю двух вялікіх праектаў

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія абмяркоўваюць перспектывы рэалізацыі двух вялікіх сумесных праектаў - па сумеснай вытворчасці і абслугоўванні самалётаў, а таксама па будаўніцтве другой чыгуначнай веткі на Ленінградскую вобласць. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Ленінградскай вобласці Расіі Аляксандрам Драздзенкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік беларускай дзяржавы расказаў пра тэлефонную размову з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, якая адбылася напярэдадні і ў ходзе якой абмяркоўвалася рэалізацыя гэтых двух праектаў.

Як расказаў Прэзідэнт Беларусі, у сярэдзіне кастрычніка намечана іх сустрэча ў Кыргызстане (у Бішкеку пройдзе саміт СНД), дзе яны плануюць больш прадметна абмеркаваць гэтыя праекты.

"Размова ішла аб сумеснай вытворчасці самалётаў невялікай умяшчальнасцю, якія вельмі запатрабаваны і патрэбны ў Расійскай Федэрацыі. Як сказаў Прэзідэнт Расіі: ад буйных аэрапортаў да далёкіх пасёлкаў, рэгіёнаў такія самалёты запатрабаваны, тым больш яны могуць ажыццяўляць пасадку на грунт", - растлумачыў Аляксандр Лукашэнка.

Беларусь валодае адпаведнымі кампетэнцыямі, таму Прэзідэнт Расіі прапанаваў гэты самалёт пабудаваць разам з беларускім бокам, а таксама больш інтэнсіўна асвойваць вытворчасць асобных кампанентаў для ІЛ-96 і абслугоўваць іх у Беларусі.

"Мы гэта можам зрабіць. Гэта вельмі вялікі кусок работы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Яшчэ адзін праект, які абмеркавалі лідары дзвюх краін, - гэта будаўніцтва другой чыгуначнай веткі ад Беларусі на Санкт-Пецярбург і вобласць для таго, каб была магчымасць перавозіць вялікія аб'ёмы грузаў у расійскія парты і адтуль працаваць на ўвесь свет.

"Вы разумееце, што для нас гэта вельмі важна. Мы займаемся партовым будаўніцтвам там, інфраструктурай. Але слабае месца ў нас - чыгунка", - адзначыў беларускі лідар.

Перспектывы рэалізацыі праектаў, паводле слоў Прэзідэнта, ужо абмяркоўваліся з расійскімі ведамствамі, па іх падрыхтаваны пакет неабходных дакументаў, матэрыялаў, якія будуць перададзены кіраўніку расійскай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі