Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Жнв 2013

Прадстаўніца Беларусі перамагла ў конкурсе "Місіс Сусвет-2013"

Прадстаўніца Беларусі перамагла ў конкурсе

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўніца Беларусі Святлана Кузняцова перамагла ў міжнародным конкурсе "Місіс Сусвет-2013". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла нацыянальны дырэктар конкурсу "Місіс Сусвет Беларусь" Наталля Трафімава.

У бягучым годзе на прэстыжным міжнародным конкурсе было вырашана вызначыць двух пераможцаў. Адну - на думку публікі і па выніках галасавання, другую - на думку прафесійнага журы, якое штодзень скрупулёзна ацэньвала ўдзельніц.

"Пасля выступлення ўдзельніц і напружанага чакання журы вынесла свой вердыкт. На яго думку, наша суайчынніца Святлана Кузняцова - "Місіс Сусвет-2013". Прадстаўніца Малайзіі таксама стала "Місіс Сусвет-2013" - на думку публікі і па выніках галасавання", - сказала Наталля Трафімава.

Святлана Кузняцова - пераможца першага нацыянальнага конкурсу "Міс Беларусь-98". Яна працуе ў сферы адукацыі і фэшн-індустрыі, займаецца дабрачыннасцю. У Святланы багаты вопыт удзелу ў міжнародных конкурсах - была фіналісткай "Міс Еўропа-99", удзельніцай "Міс Свету-2000", заваявала тытул "Missis Beauty Millenium International-2012".

Міжнародны конкурс "Місіс Сусвет-2013" у бягучым годзе праходзіў на востраве Аруба, размешчаным на поўдні Карыбскага мора недалёка ад Венесуэлы. Фінальнае шоу вырашана было правесці ў канцэртнай зале атэля, у якім пражывалі ўдзельніцы. На падрыхтоўку да фіналу спатрэбіўся тыдзень. Білеты былі раскуплены загадзя.

"Шоу пачалося з палымянай лацінаамерыканскай самбы, потым - бікіні-шоу, у якім Святлане не было роўных - лепшая фігура, постаць і ўменне трымаць сябе на подыуме! Выхад удзельніц у вячэрніх сукенках уражваў прыгажосцю і бляскам. Вячэрняя сукенка прадстаўніцы Беларусі была цудоўнай. Шлейф нагадваў крылы матылька. Святлана грацыёзна лятала ў ёй па сцэне. Дзякуй маладому беларускаму дызайнеру Юліі Латушкінай", - адзначыла Наталля Трафімава.

Конкурс "Місіс Сусвет" аналагічны шоу "Міс Свету" і "Міс Сусвет". Але яго ўдзельніцы павінны быць замужам і могуць мець дзяцей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі