Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

18 Сак 2022

"Настаў час патрабаваць за вынік". Лукашэнка ўзяўся за работу аграаб'яднанняў Віцебскай вобласці


18 сакавіка, Глыбокае /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Глыбокім сабраў нараду па пытаннях развіцця аграпрамысловых аб'яднанняў Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Два гады таму па прапанове з месцаў я падтрымаў праект стварэння ў Віцебскай вобласці сямі інтэграцыйных структур. Тады прыкладна ў такім жа складзе вы клятвенна запэўнівалі мяне і ўсю краіну, што гэта адзіны спосаб, які можа вывесці вас на добрае жыццё. Вы ўсе гэта памятаеце, таму сёння настаў час (як я і абяцаў, спачатку на захадзе, а потым на ўсходзе) - мы разгледзім пытанні эфектыўнасці работы аграпрамысловых аб'яднанняў нашай вобласці", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што мінула два гады з моманту карэкціроўкі адпаведных дакументаў, абсалютна ўсё, аб чым прасіў Віцебскі аблвыканкам, дзяржава выканала. "І нават больш: даравалі, спісалі, далі адтэрміноўкі, растэрміноўкі, адкрылі спецрахункі, працэнты гасім і да таго падобнае. Настаў час патрабаваць за вынік. Абстаноўка ў свеце і, зразумела, у нашым рэгіёне няпростая. Што датычыцца вас, вы сур'ёзна завінаваціліся краіне і бюджэту. І адкрыта скажу: жалезна вы павінны вяртаць тыя сродкі, якія ў вас уклалі і аказалі вам падтрымку", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аб вытворчасці і эканоміцы

Але, заўважыў Аляксандр Лукашэнка, інфармацыя ўрада, абласнога выканаўчага камітэта, кантралюючых і наглядных органаў паказвае: на неабходныя параметры развіцця аграаб'яднанні пакуль не выйшлі. "Ні ў вытворчай частцы (ураджай, кармы, мяса, малако, загрузка вытворчасцей), ні, самае галоўнае, у эканамічнай і фінансавай (прыбытак і рэнтабельнасць, экспарт, абслугоўванне даўгоў) вы не выйшлі. Лічу такое становішча ненармальным, што ў цэлым па ўсіх аб'яднаннях за мінулы год атрымана страта ад рэалізацыі", - сказаў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што палова арганізацый працуе з адмоўнай рэнтабельнасцю. Выраслі пратэрмінаваныя даўгі, пераважаюць пасрэднікі і схемы выдачы шматгадовых авансаў з боку перапрацоўшчыкаў на карысць неэфектыўных гаспадарак.

Аб зарплатах і рабоце з кадрамі

Паводле інфармацыі Прэзідэнта, ёсць і факты затрымак зарплаты радавым работнікам. "Аб гэтым я вас папярэджваў асобна. І наконт гэтага размова апошняя", - папярэдзіў ён.

Камітэт дзяржкантролю адзначае вялікую цякучасць кадраў у АПК Віцебскай вобласці. Палова кіраўнікоў мае стаж работы меншы за тры гады. "У вашых аб'яднаннях не хапае дзясяткаў заатэхнікаў, аграномаў, ветурачоў і іншых патрэбных спецыялістаў. А мы ж дамаўляліся, што пры аб'яднанні будуць створаны брыгады спецыялістаў, асабліва ветэрынарных урачоў і яны будуць абслугоўваць прадпрыемствы, якія ўваходзяць у вашы інтэграцыйныя аб'яднанні, - нагадаў Аляксандр Лукашэнка. - Не вырашым кадравае пытанне, не вырашым пытанні вытворчай дысцыпліны і іншых відаў дысцыпліны - ніякіх праблем мы не вырашым".

Аб выканальніцкай дысцыпліне і паўнамоцтвах

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў час нарады неабходна дэталёва разабрацца з існуючай сітуацыяй, пачынаючы з арганізацыйных пытанняў: вертыкаль кіравання, роля Віцебскага канцэрна "Мяса-малочныя прадукты", удзел Мінсельгасхарча, даручэнне старшыням райвыканкамаў па персанальнай адказнасці за два-тры найбольш слабыя сельгаспрадпрыемствы.

"Што з выканальніцкай дысцыплінай у рэалізацыі тых планаў і праграм, якія былі распрацаваны і зацверджаны самім аблвыканкамам і ўрадам? Я ў гэту работу не ўмешваўся і даў вам усе паўнамоцтвы, аб якіх вы прасілі. Аб гэтым вельмі шмат гаварылі ў мінулым, ды і ў пачатку гэтага года: паўнамоцтвы, паўнамоцтвы. Вы іх атрымалі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

На нараду запрошаны кіраўнікі ўсіх арганізацый Глыбоцкай структуры, дырэктары саміх аб'яднанняў, абласныя і раённыя начальнікі. У першую чаргу Аляксандр Лукашэнка вырашыў выслухаць губернатара Віцебскай вобласці Аляксандра Субоціна. "Чалавек не новы ў гэтай тэме. На пасадзе віцэ-прэм'ера цалкам курыравалі гэтыя пытанні. А цяпер паглядзелі з узроўню губернатара. Да 1 сакавіка вы павінны былі ў аблвыканкаме дэталёва разгледзець і ўзгадніць бізнес-планы развіцця гэтых аб'яднанняў. Прычым разам з мясцовымі райвыканкамамі і вашым канцэрнам. Таму часу на паглыбленне ў праблемы было дастаткова", - лічыць Прэзідэнт.

Аб кадравай сітуацыі і ролі Міністэрства сельскай гаспадаркі ў развіцці віцебскага эксперымента кіраўнік дзяржавы папрасіў далажыць кіраўніка ведамства Ігара Брыло.

"Паслухаем былых, цяперашніх распрацоўшчыкаў, асобных кіраўнікоў", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі