Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

11 Лют 2013

Меліціна Станюта заваявала тры залатыя і два сярэбраныя медалі на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы

Меліціна Станюта заваявала тры залатыя і два сярэбраныя медалі на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы

11 лютага, Мінск /Сяргей Трафімовіч - БЕЛТА/. Беларуска Меліціна Станюта заваявала тры золаты і два серабры на першым у 2013 годзе этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы, які завяршыўся ў Тарту (Эстонія), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Меліціна Станюта перамагла ў практыкаванні з мячом з сумай 17,316 бала, булавамі (17,316) і стужкай (17,450). Таксама яна заваявала сярэбраную ўзнагароду ў практыкаванні з абручом (17,483), паведамляе афіцыйны сайт Беларускай асацыяцыі гімнастыкі (БАГ). Яшчэ адна беларуска Арына Шарапа ў фіналах асобных відаў практыкаванняў заняла пятыя месцы - у кампазіцыі з абручом (15,866), мячом (16,400), булавамі (15,433) і стужкай (15,250).

У індывідуальным мнагабор'і па суме чатырох практыкаванняў (з абручом, мячом, булавамі і стужкай) 19-гадовая Меліціна Станюта набрала 64,531 бала, што прынесла ёй сярэбраную ўзнагароду ў гэтым відзе. Арына Шарапа зарабіла 62,331 ачкі і заняла пятую пазіцыю сярод 21 удзельніцы.

Пераможцай этапу Кубка свету ў індывідуальным мнагабор'і стала равесніца Станюты ўкраінка Ганна Рызатдзінава (69,282), а бронза ў гімнасткі з Азербайджана Марыны Дурунда (62,832). Ганна Рызатдзінава выйграла золата ў практыкаванні з абручом (17,850) і тры сярэбраныя медалі ў практыкаваннях з мячом (17,116), булавамі (17,216) і стужкай (17,316).

Індывідуальнае мнагабор'е з'яўляецца алімпійскай дысцыплінай мастацкай гімнастыкі. Пасля таго як у канцы 2012 года завяршыла спартыўную кар'еру бронзавая медалістка лонданскай Алімпіяды-2012 Любоў Чаркашына, 19-гадовая Меліціна Станюта становіцца першым нумарам і лідарам нацыянальнай каманды Беларусі сярод "асобніц".

У 2013 годзе Міжнародная федэрацыя гімнастыкі (ФІЖ) выдала права на правядзенне васьмі этапаў Кубка свету Эстоніі, Партугаліі, Румыніі, Італіі, Балгарыі, Францыі, Расіі і Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі