Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

13 Кст 2023

Лукашэнка: у СНД надышоў час сур'ёзнай кансалідацыі

Лукашэнка: у СНД надышоў час сур'ёзнай кансалідацыі

13 кастрычніка, Бішкек /Кар. БЕЛТА/. Надышоў час сур'ёзнай кансалідацыі ў рамках СНД. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Бішкеку на саміце Садружнасці Незалежных Дзяржаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што прыкладаў паспяховай работы ў СНД дастаткова. Гэта таксама пацвярджаецца насычаным парадкам дня саміту, які ўключае ў тым ліку шэраг важнейшых сумесных заяў. "Яны пацвярджаюць наяўнасць у краін агульных падыходаў да такіх актуальных пытанняў, як свабода веравызнання, недапушчальнасць дыскрымінацыі па моўнай прыкмеце, гарманізацыя сістэм дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавых тэхналогій", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт асабліва адзначыў важнасць выхаду на прыняцце заявы аб міждзяржаўных адносінах у шматпалярным свеце: "Яна ў цэлым адлюстроўвае наша агульнае бачанне асноў светапарадку, за выключэннем абзаца, у якім прапаноўвалася выказаць заклапочанасць наконт палітызацыі дзейнасці міжнародных судоў. Але нават такая мяккая фармулёўка была падтрымана не ўсімі. Навошта нам гэтыя міжнародныя суды? Тым больш у нашых адносінах. Тым больш, мы разумеем, асабліва цяпер, для чаго гэта робіцца".

"Відаць, кагосьці гэта проста пакуль не закранула. Калі-небудзь захочаце і вы дапамагчы дзецям, падарыць ім крыху дзяцінства, выратаваць ад бамбёжак і ўзрываў, а вас за гэта аб'явяць у міжнародны вышук", - заўважыў беларускі лідар.

Ён падкрэсліў, што ва ўмовах хутказменлівай сітуацыі, запыту на больш справядлівае светаўладкаванне як ніколі запатрабаваны аб'яднанні, якія шукаюць шляхі пашырэння і ўмацавання супрацоўніцтва, мірнага суіснавання, прававых гарантый развіцця і ўстаранення дыскрымінацыі па прыкмеце веравызнання або ўзроўні даходаў. "Наша Садружнасць якраз і з'яўляецца адным з такіх аб'яднанняў, - упэўнены кіраўнік дзяржавы. - Чаму мы не ўсе яго цэнім? У нас жа назапашаны велізарны вопыт канструктыўнай работы, які цікавы за межамі СНД. Да яго прыглядаюцца іншыя інтэграцыйныя аб'яднанні. А ў многіх яно як бяльмо на воку".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі