Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

25 Жнв 2023

Лукашэнка: у гэтым годзе неабходна канчаткова дашліфаваць сістэму адукацыі ў Беларусі

Лукашэнка: у гэтым годзе неабходна канчаткова дашліфаваць сістэму адукацыі ў Беларусі

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У гэтым годзе неабходна канчаткова дашліфаваць сістэму адукацыі ў Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе ў БДУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У пачатку нарады кіраўнік дзяржавы прапанаваў рэктару БДУ Андрэю Каралю сказаць некалькі слоў на злобу дня. Рэктар выказаў перакананне, што кожны з удзельнікаў мерапрыемства выйдзе з аўдыторыі крыху іншым з пункту гледжання і інфармаванасці, і мэтавага памкнення. Ён таксама падзякаваў Прэзідэнту за тое, што ён знайшоў час удзяліць увагу пытанням работы ўніверсітэта.

"Добрую вы фразу сказалі, што вельмі нават пажадана, каб з гэтай сустрэчы не толькі вы, але і я пайшлі крыху іншымі ў плане інфармавання і гэтак далей. Я да гэтага вас заклікаю. Давайце, як у савецкі час гаварылі, па-таварыску абмяркуем усе праблемы, якія існуюць нават у сістэме ВНУ. Паколькі тут прысутнічаюць усе рэктары нашых ВНУ. Калі будуць нейкія заўвагі па адукацыі ў Беларусі ў цэлым, буду вам вельмі ўдзячны. Цяпер гэта гучная тэма. На слыху. Для мяне гэта адна з найважнейшых тэм, якая павінна быць канчаткова і беспаваротна абазначана ў гэтым годзе", - сказаў Прэзідэнт.

"Вядома, удасканальвацца будзем. Вы як вучоныя людзі разумееце, што застылых працэсаў наогул у жыцці не бывае. Будзем рухацца ў гэтым плане. Адукацыя - гэта найважнейшы чалавечы фактар, рэсурс. Самае галоўнае, я лічу, для чалавека - гэта адукацыя. Потым ужо здароўе і гэтак далей, - падкрэсліў беларускі лідар. - Калі здаровы чалавек і неадукаваны, вы ведаеце, што гэта за чалавек. Таму адукацыя - перш за ўсё. Потым усё астатняе. Адсюль важнейшы напрамак і маёй работы, беларускіх улад. У тым ліку вас. Можа, перш за ўсё вас. "Мы павінны ў гэтым годзе канчаткова дашліфаваць сістэму нашу (адукацыі. - Заўвага БЕЛТА), вызначыць, у якім напрамку мы будзем развівацца, каб ні бацькі, ні наша грамадства балюча не рэагавалі на якія-небудзь навацыі ў развіцці гэтай сістэмы".

Кіраўнік дзяржавы ў гэтым плане заклікаў усіх да адкрытай і дружалюбнай размовы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі