Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

21 Лют 2024

Лукашэнка: сваё шчасце Беларусь і Расія павінны ствараць самі

Лукашэнка: сваё шчасце Беларусь і Расія павінны ствараць самі

21 лютага, Казань /Кар. БЕЛТА/. Сваё шчасце Беларусь і Расія павінны ствараць самі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Казані ў час перагавораў з кіраўніком Рэспублікі Татарстан Рустамам Мініханавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адразу пасля прылёту кіраўнік дзяржавы накіраваўся ў Казанскі Крэмль. Тут Аляксандр Лукашэнка і Рустам Мініханаў правялі двухбаковую сустрэчу.

"Можа, нават і добра, што знешнія абставіны нас штурхнулі бліжэй адзін да аднаго. Мы перасталі спрачацца на роўным месцы. Мы зразумелі, што сяброў у нас увогуле няшмат (а можа, сапраўдных і наогул няма) і што нам трэба сваё шчасце ствараць самім", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што на практыцы бакі цяпер і рэалізуюць гэтыя падыходы - атрымліваецца, але не без цяжкасцей. "Патрэбны час. Мы гэта зробім", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Татарстан - самы развіты, высокатэхналагічны рэгіён Расіі з сур'ёзным узроўнем прамысловасці. У той жа час канкурэнцыя на рынку з-за пэўных абставін узрастае - заходнія кампаніі пайшлі, а на іх месца прыходзяць кітайскія і іншыя вытворцы. Але, нягледзячы на гэта, Татарстан дэманструе ўпэўнены эканамічны рост.

"Мы ведаем, як даецца гэты рост. Але мы вельмі рады. Мы хочам з вамі супрацоўнічаць, таму што гэта высокі ўзровень развіцця, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Ёсць з кім размаўляць, людзі разумеюць, кіруемасць вельмі высокая, гаспадарскі падыход - ад зямлі".

Прэзідэнт упэўнены, што разам Беларусь і Татарстан здольны дасягнуць шмат чаго. "Калі мы дамовімся, праблем з нашага боку не будзе", - запэўніў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі