Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

3 Жнв 2023

Лукашэнка ставіць задачу выходзіць на тэмпы ўборачнай 6 працэнтаў плошчаў у дзень

Лукашэнка ставіць задачу выходзіць на тэмпы ўборачнай 6 працэнтаў плошчаў у дзень

3 жніўня, Бераставіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ставіць аграрыям задачу выходзіць на тэмпы ўборкі збожжавых 6 працэнтаў плошчаў у дзень. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у час наведвання сельгаспрадпрыемства "Алекшыцы" ў Бераставіцкім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як праінфармаваў Прэзідэнта намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун, у краіне ўжо ўбрана трэць плошчаў збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса). Прычым Брэсцкая вобласць набліжаецца да паловы, а Віцебская ледзь перасягнула 15 працэнтаў плошчаў.

Намалочана па рэспубліцы амаль 2,1 млн т збожжа. Але калі тэмпы ўборачнай значна вышэйшыя за мінулагоднія, то ўраджайнасць, наадварот, крыху ніжэйшая. Безумоўны лідар тут Гродзенская вобласць: ураджайнасць у рэгіёне 49,3 ц/га. Для параўнання: у Гомельскай вобласці ўсяго 20,3 ц/га.

"Выходзіць на 6 працэнтаў у дзень (размова пра плошчы ўборкі пасеваў збожжавых. - Заўвага БЕЛТА), тады будзе больш-менш", - такую задачу паставіў Прэзідэнт Мінсельгасхарчу.

Яшчэ адразу пасля прылёту Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што надвор'е ў Беларусі ў гэты час непрадказальнае. "Гаварыў на селектары: то засушыць, то залье", - сказаў ён.

У гэтым плане Прэзідэнт нагадаў аб сваім даручэнні зрабіць акцэнт на культурах ранняга выспявання, асабліва ў паўночных раёнах. Практыка гэтага года паказвае правільнасць такога падыходу. "Добра, што былі азімыя ячмень, рапс. Удалося ўбраць пятую частку на пачатак жніўня", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Асаблівая ўвага была ўдзелена ўраджайнасці і тэхналогіям вырошчвання лёну. Аляксандра Лукашэнку запэўнілі, што льнозаводы і льнокамбінат будуць поўнасцю загружаны сыравінай. Але па доўгім валакне ў Віцебскай вобласці, у адрозненне ад астатніх рэгіёнаў, заданне не будзе выканана.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў гэта як негатыўны факт, паколькі Віцебшчына - ільнасеючая вобласць. Ён прапанаваў паспрабаваць пасеяць лён на эксперыментальным полі Прэзідэнта. Зрабіць усё па тэхналогіі і ацаніць вынік.

"Лён церабіць трэба заканчваць. Ёсць план - трэба яго выконваць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Традыцыйна кіраўнік дзяржавы больш цікавіўся не поспехамі, а праблемнымі пытаннямі. "Што насцярожвае ва ўсім комплексе ўборачнай? У дадзеным выпадку па Гродзенскай вобласці", - спытаў ён.

Аднак, як запэўнілі Прэзідэнта, ні ў вобласці, ні ў раёне, ні на прадпрыемстве праблемных момантаў няма. Усе пытанні вырашаюцца ў рабочым парадку.

"Што насцярожвае па рэспубліцы?" - удакладніў Аляксандр Лукашэнка.

"Усе пытанні вырашаны з вашай дапамогай. І з палівам, і з камбайнамі", - адказаў намеснік прэм'ер-міністра Леанід Заяц.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі