Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

1 Кст 2020

Лукашэнка: сацабарона і дапамога людзям старэйшага пакалення будзе ў прыярытэце дзяржаўнай палітыкі

Лукашэнка: сацабарона і дапамога людзям старэйшага пакалення будзе ў прыярытэце дзяржаўнай палітыкі

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў грамадзян старэйшага пакалення, ветэранаў вайны і працы са святам, якое адзначаецца 1 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Гэта добрая і светлая дата, калі мы акружаем асаблівым клопатам, любоўю і ўвагай нашых пажылых бацькоў, бабуль і дзядуль", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў асаблівую ўдзячнасць беларусаў старэйшаму пакаленню. "Лёс многіх з вас складаны, але вельмі цікавы: вы гераічна прайшлі ваеннае ліхалецце, адраджалі рэспубліку з руін, а пасля набыцця незалежнасці будавалі суверэнную дзяржаву. Вашы працавітасць, сумленнасць і велізарны патрыятызм сталі трывалым фундаментам дабрабыту сучаснай Беларусі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што пажылыя людзі і сёння прадаўжаюць уносіць пасільны ўклад у развіццё грамадства, застаюцца актыўнымі грамадзянамі, гатовымі даць мудрую параду маладому пакаленню, падзяліцца ўнікальнымі ведамі і вопытам. "Упэўнены, што і ў далейшым сацыяльная абарона і ўсебаковая дапамога гэтай катэгорыі насельніцтва будзе важнейшым прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі", - рэзюмаваў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі