Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

20 Ліс 2023

Лукашэнка разлічвае, што саміт АДКБ у Мінску пасадзейнічае нарошчванню калектыўных намаганняў па абароне і бяспецы

Лукашэнка разлічвае, што саміт АДКБ у Мінску пасадзейнічае нарошчванню калектыўных намаганняў па абароне і бяспецы

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што саміт АДКБ у Мінску, які плануецца правесці 23 лістапада, пасадзейнічае нарошчванню калектыўных намаганняў па абароне і бяспецы. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з генеральным сакратаром АДКБ Імангалі Тасмагамбетавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас з вамі адказны перыяд. Нам трэба дастойна правесці сесію нашай ваенна-палітычнай арганізацыі. І я хацеў бы перш за ўсё ад вас пачуць, калі гэта ёсць, пэўныя нюансы напярэдадні гэтага мерапрыемства. Вельмі адказнага мерапрыемства. Мы вельмі сур'ёзна рыхтуемся да гэтага мерапрыемства", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Што датычыцца АДКБ, Прэзідэнт канстатаваў наяўнасць няпростага перыяду на постсавецкай прасторы. Перш за ўсё гэты перыяд характарызуецца некаторымі канфліктнымі сітуацыямі на гэтай прасторы, у тым ліку ў зоне адказнасці арганізацыі. "Але мы да гэтага гатовы, і я спадзяюся, што гэта мерапрыемства ў рамках ваенна-палітычнай арганізацыі ў Мінску будзе якраз садзейнічаць нарошчванню нашых намаганняў па абароне і бяспецы членаў АДКБ", - заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка даў станоўчую ацэнку таму факту, што ў гэты момант на поўдні ў Цэнтральнай Азіі ўдалося знайсці развязкі некаторага канфлікту, які існаваў паміж Таджыкістанам і Кыргызстанам.

Скончылася таксама процістаянне паміж Арменіяй і Азербайджанам. "Трэба думаць пра будучыню - як уладкоўваць там жыццё дзвюх дзяржаў", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Зразумела, што і там, і там праблемы збіраліся не адзін год, не два, не тры і не пяць. Гэта даўнія вострыя праблемы. Але намеціўся пазітыў у гэтых адносінах. Гэта не таму, што мы старшынствавалі (у АДКБ у цяперашнім міжсесіённым перыядзе.- Заўвага БЕЛТА). Але на гэты перыяд прыпалі вось гэтыя добрыя захады, прыпаў такі момант, рух, трэнд да заспакаення сітуацыі на постсавецкай прасторы. Яшчэ раз падкрэсліваю, у зоне адказнасці АДКБ. Таму што і Арменія, і Кыргызстан з'яўляюцца членамі АДКБ", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі