У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год навукі ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Навіны

Навіны Беларусі

9 Стд 2017

Лукашэнка прысудзіў прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва 2016 года

Лукашэнка прысудзіў прэміі

9 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва 2016 года. Адпаведныя ўказы падпісаў кіраўнік дзяржавы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Па выніках 2016 года прысуджаны пяць прэмій Прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне". Імі адзначаны аўтарскія і працоўныя калектывы за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы.

Сярод лаўрэатаў гэтай высокай узнагароды настаяцель Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра Навагрудскай епархіі ігумен Яўсевій (Канстанцін Цюхлоў), які ўнёс важкі ўклад у духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне моладзі, арганізацыю дзейнасці мужчынскага манастыра і аказанне дапамогі людзям у цяжкай жыццёвай сітуацыі, а таксама асобам, якія церпяць ад наркаманіі і алкагалізму.

Лаўрэатам прэміі стаў калектыў дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў", які праводзіць комплексную работу па рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў, стварэнні безбар'ернага асяроддзя, што дапамагае ім пераадолець пэўныя стэрэатыпы мыслення, усяліць надзею і веру ва ўласныя сілы.

Прэміяй адзначаны калектыў установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка", які актыўна развівае і папулярызуе валанцёрскі рух сярод студэнцкай моладзі, штогод праводзіць больш за 800 дабрачынных акцый, святочных праграм і тэатралізаваных паказаў для выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, сацыяльных прытулкаў, рэабілітацыйных цэнтраў.

Узнагароды ўдастоена Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, якая праводзіць вялікую колькасць мерапрыемстваў, накіраваных на патрыятычнае выхаванне грамадзян, у тым ліку дзяцей, навучэнскай і рабочай моладзі, эканамічна актыўнага насельніцтва, ветэранаў вайны і працы. Адным з такіх мерапрыемстваў стала маштабная рэканструкцыя Кургана Славы.

Сярод лаўрэатаў прэміі таксама загадчык кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Сергачоў, які стварыў адзіную такую кнігу "Народное зодчество Беларуси. История и современность", работа над якой праходзіла адначасова з яго практычнай дзейнасцю па захаванні аб'ектаў народнага дойлідства, маючых гістарычную і мастацкую каштоўнасць.

Па выніках 2016 года прысуджаны 10 спецыяльных прэмій Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва. Імі адзначаны дзеячы культуры і мастацтва, навукі, педагогі, аўтарскія калектывы, установы культуры за значныя дасягненні ў галіне выяўленчага і тэатральнага мастацтва, аматарскай творчасці, музейнай справы, выхавання моладзі.

Прэмія прысуджана аўтарскаму калектыву рэдакцыі газеты "Голас Радзімы" ў складзе загадчыка аддзела Івана Ждановіча і спецыяльнага карэспандэнта Кацярыны Мядзведскай за плённае супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой і прафесійнае асвятленне пытанняў міжкультурнага дыялогу ў Беларусі.

Узнагароды ўдастоены аўтарскі калектыў рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларускае тэлеграфнае агенцтва" ў складзе фотарэдактара рэдакцыі візуальнай інфармацыі Ірыны Буфетавай, генеральнага дырэктара Дзмітрыя Жука, начальніка аддзела падтрымкі і развіцця інтэрнэт-рэсурсаў Івана Сінічкіна за стварэнне і рэалізацыю інфармацыйна-публіцыстычнага праекта "Суверэнная Беларусь: эпоха дасягненняў", які праз архіўныя і сучасныя работы фотатэкі БЕЛТА ілюструе змяненні ў Беларусі за апошнія 20 гадоў, стварае кантраснае ўражанне аб зменах, якія адбыліся ў краіне.

Прэміі ўдастоены аўтарскі калектыў Белтэлерадыёкампаніі ў складзе намесніка галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі тэлеканала "Беларусь 24" Яўгена Баранава, галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі тэлеканала "Беларусь 1" Алены Ладуцька, намесніка галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі тэлеканала "Беларусь 1" Вольгі Саламаха за стварэнне на высокім прафесійным узроўні серыі іміджавых відэаролікаў "Мы зрабілі гэта разам", якія сталі візуальнай дэманстрацыяй дасягненняў краіны ў розных сферах і наглядна прадэманстравалі поспехі сучаснай Беларусі і станоўчую дынаміку яе развіцця за перыяд незалежнасці.

У ліку лаўрэатаў спецыяльнай прэміі - мастак, член грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў" Канстанцін Вашчанка. Ён узнагароджаны за мастацкае афармленне мнагатомнага факсімільнага выдання "Кніжная спадчына Францыска Скарыны", якое вызначае высокі прафесіяналізм выканання, дакладная перадача вобраза эпохі Францыска Скарыны і адпаведнасць гістарычнай значнасці першадрукара.

Спецыяльная прэмія прысуджана калектыву дзяржаўнай гісторыка-культурнай установы "Музей-сядзіба М.К.Агінскага" за стварэнне і рэалізацыю праекта "Вяртанне Паўночных Афін", які накіраваны на папулярызацыю спадчыны кампазітара, у тым ліку праз адраджэнне традыцыі правядзення баляў у час святкавання Раства Хрыстовага і дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага.

Калектыў дзяржаўнай установы адукацыі "Дзіцячая музычная школа мастацтваў нумар 10 імя Я.А.Глебава г.Мінска" ўдастоены прэміі за значны ўклад у развіццё і захаванне нацыянальнай культуры і музычнага мастацтва праз правядзенне канцэртаў-сустрэч з беларускімі кампазітарамі, серыі канцэртаў "Музыка беларускіх кампазітараў у сэрцах нашых дзяцей", Міжнароднага дзіцячага конкурсу імя Яўгена Глебава.

Узнагародай адзначаны калектыў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы за значны ўклад у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва, пастаноўку спектакляў па творах беларускай драматургіі, захаванне і прапаганду творчасці як класікаў беларускай літаратуры, так і сучасных драматургаў.

Калектыву дзяржаўнай установы "Палац культуры г.Маладзечна" спецыяльная прэмія прысуджана за значны ўклад у развіццё самадзейнай мастацкай творчасці, у тым ліку арганізацыю дзейнасці 35 аматарскіх калектываў, з якіх 12 маюць званні "Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь", "народны" і "ўзорны", правядзенне больш за 100 мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі "Культурная сталіца года".

Прэміі ўдастоены калектыў установы культуры "Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь "Відовішчна-культурны комплекс "Гомельскі дзяржаўны цырк" за значны ўклад у развіццё і папулярызацыю цыркавога мастацтва, умацаванне міжнароднага культурнага супрацоўніцтва, падрыхтоўку высокапрафесійных праграм і правядзенне дабрачынных паказаў для дзяцей з раёнаў, якія пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС.

Спецыяльная прэмія таксама прысуджана кіраўніку заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Беларускі сувенір" дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі "Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна" Раісе Раманені за значны ўклад у адраджэнне і захаванне традыцый народнага мастацтва саломапляцення, далучэнне моладзі да нацыянальнай культуры, актыўны ўдзел у выстаўках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва як у Беларусі, так і за мяжой.

Прыняцце ўказаў з'яўляецца сведчаннем пастаяннай увагі дзяржавы да пытанняў умацавання ў грамадстве духоўных каштоўнасцей і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці, развіцця беларускай культуры і мастацтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Платныя дарогі ў Беларусі
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі