Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

10 Жнв 2023

Лукашэнка прапануе Бразіліі вызначыць дарожную карту развіцця адносін і запрасіў Лулу да Сілву ў Мінск

Лукашэнка прапануе Бразіліі вызначыць дарожную карту развіцця адносін і запрасіў Лулу да Сілву ў Мінск

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе Бразіліі вызначыць дарожную карту развіцця адносін і запрасіў Прэзідэнта Бразіліі Луіса Інасіу Лулу да Сілву наведаць з візітам Беларусь. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з паслом Бразіліі ў Беларусі Бернардам Жоргам Леапольдам дэ Гарсія Клінглам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі ацэньваць беларуска-бразільскія адносіны, павінен сказаць, што яны могуць быць значна лепшыя. І ў палітычных адносінах. Але найперш у гандлёва-эканамічных. Таму што гандлёва-эканамічныя адносіны - гэта аснова, базіс любых адносін. Калі ў нас будзе ў матэрыяльных адносінах моцная зацікаўленасць і звязка пэўная, тады выбудоўваюцца і палітычныя, і дыпламатычныя адносіны. Як пасол вы гэта не горш за мяне разумееце. Мы проста павінны з вамі ў выніку сённяшняй сустрэчы дамовіцца аб канкрэтных напрамках нашага супрацоўніцтва, якія выведуць нашы адносіны на больш высокі ўзровень", - сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў сувязі з гэтым у яго ёсць шэраг прапаноў. "Думаю, што вы і да ўрада, свайго парламента і перш за ўсё Прэзідэнта Бразіліі Лулы да Сілвы даведзяце мае прапановы. І я вас вельмі прашу, як адну з асноўных прапаноў сёння, накіраваць сігнал свайму Прэзідэнту, што мы яго чакаем у Беларусі. У любы зручны час для яго. Лепш зімой. Для таго каб ён убачыў нашу зімовую прыроду. І мы маглі б у час яго візіту канчаткова вызначыць тую дарожную карту або план нашых узаемаадносін. Яшчэ раз падкрэслю: беларускае кіраўніцтва ў гэтым вельмі зацікаўлена", - заявіў Прэзідэнт.

Ён асабліва падкрэсліў важнасць цяперашняй сустрэчы як для Беларусі, так і для Бразіліі.

Бразілія традыцыйна ўвахозіць у топ-10 гандлёвых партнёраў Беларусі. У 2022 годзе тавараабарот склаў больш за $358 млн з дадатным для Беларусі сальда амаль $150 млн. А толькі за студзень-чэрвень бягучага года аб'ём двухбаковага гандлю ўжо склаў $393,4 млн. Асноўнай пазіцыяй беларускага экспарту традыцыйна выступаюць калійныя ўгнаенні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі