Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Чэр 2023

Лукашэнка прапанаваў выпрацаваць канцэпцыю стратэгіі калектыўнай бяспекі АДКБ да 2035 года

Лукашэнка прапанаваў выпрацаваць канцэпцыю стратэгіі калектыўнай бяспекі АДКБ да 2035 года

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў - членаў АДКБ прапанаваў выпрацаваць канцэпцыю новай стратэгіі калектыўнай бяспекі арганізацыі на перыяд да 2035 года, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на неабходнасць удасканаліць сістэму крызіснага рэагавання ў АДКБ: "Нам трэба да канца выбудаваць, удасканаліць сістэму крызіснага рэагавання. Па-сапраўднаму выбудаваць. Гэта задача нашых спецслужбаў і праваахоўных органаў".

Кіраўнікі апаратаў саветаў бяспекі дзяржаў - членаў АДКБ, паводле слоў Прэзідэнта, адыгрываюць у гэтым пытанні важную каардынуючую ролю. "Гэта ваша работа, ваша сфера адказнасці, - прадоўжыў ён. - Таму дамаўляйцеся, уносьце прапановы на зацвярджэнне кіраўнікоў дзяржаў. Не думаю, што тут будзе нейкае тармажэнне".

"З улікам маштабнай трансфармацыі пагроз ужо цяпер мэтазгодна падумаць над канцэпцыяй новай стратэгіі калектыўнай бяспекі арганізацыі на перыяд да 2035 года", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Гэта неабходнасць абумоўлена таксама і тым, што існуючы дакумент быў прыняты ў 2016 годзе і разлічаны да 2025 года.

"Думаю, што Камітэту сакратароў саветаў бяспекі і ў цэлым АДКБ неабходна пачаць работу над узгадненнем падыходаў і выпрацоўкай адпаведных прапаноў адносна будучай архітэктуры бяспекі Еўразійскага кантынента. Гэта важнейшае пытанне", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што голас краін АДКБ будзе пачуты, калі яны разам, адзіным фронтам выступяць з міралюбівым і справядлівым парадкам дня ў Еўразійскім рэгіёне і падключаць да гэтага працэсу ШАС і СНД. "Беларусь як старшыня АДКБ гатова прыкласці максімум намаганняў для ўмацавання нашай арганізацыі і калектыўнай бяспекі ў зоне яе адказнасці", - заявіў ён.

Больш таго, Прэзідэнт прапанаваў выкарыстоўваць пры неабходнасці магчымасці беларускага старшынства, "каб данесці да кіраўнікоў дзяржаў і абмеркаваць важнейшыя пытанні бяспекі".

"Народная мудрасць гаворыць: адзін у полі не воін. Толькі адзінства робіць нас мацнейшым. Я ўпэўнены, што дэвіз нашага старшынства "Праз салідарнасць і супрацоўніцтва да міру і бяспекі" адпавядае інтарэсам усіх нашых дзяржаў", - рэзюмаваў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі