Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Врс 2023

Лукашэнка прагназуе ў наступным годзе выхад на дасанкцыйны ўзровень работы эканомікі

Лукашэнка прагназуе ў наступным годзе выхад на дасанкцыйны ўзровень работы эканомікі

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прагназуе ў наступным годзе выхад на дасанкцыйны ўзровень работы эканомікі. Аб гэтым ён заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы вырашаем гэтыя ўсе пытанні. І невялікія, і значныя. Вы маеце рацыю. Спрабавалі нас моцна нахіліць - нічога не атрымалася. Наадварот, неяк мы мабілізаваліся нават нечакана. Я ведаю і для вас, і я не чакаў, што мы можам выстаяць. Так, трошкі бядней жывём, зусім крыху. Думаю, што будучы год у нас будзе добрым годам, і мы выйдзем на дасанкцыйны перыяд работы нашай эканомікі. Дробныя ўсе пытанні, пачынаючы ад ВПК і іншае, звязаныя з украінскім канфліктам, - усе гэтыя пытанні практычна вырашаны. Калі засталося нешта, то мы ведаем, у якім напрамку нам рухацца", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Што датычыцца інтэграцыйнага супрацоўніцтва, то Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што службовыя асобы абедзвюх краін нядрэнна папрацавалі, выконваючы даручэнні кіраўнікоў дзяржаў. "Больш як 80 працэнтаў задач выканана, якія мы паставілі перад урадамі. Яшчэ тры месяцы ёсць (размова пра работу над Асноўнымі напрамкамі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады і 28 саюзнымі праграмамі. - Заўвага БЕЛТА). Думаю, што даціснем і гэтыя пытанні", - дадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама расказаў аб дзеяннях па стабілізацыі сітуацыі на паліўным рынку па просьбе расійскага боку. "Хачу вас праінфармаваць - былі некаторыя складанасці на рынку па паліве - стабілізавалі сітуацыю, паставілі столькі, колькі трэба было Расійскай Федэрацыі. Колькі ўрад папрасіў. Па-мойму, па 60 тыс. дызпаліва і бензіну. Сітуацыю стабілізуем на нашых агульных рынках. Калі трэба будзе яшчэ скараціць пастаўкі на знешнія рынкі і для ўнутранага спажывання павялічыць - гэта не праблема", - запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі