Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Лют 2024

Лукашэнка падпісаў пастанову Савета бяспекі аб адабрэнні праектаў Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны

Лукашэнка падпісаў пастанову Савета бяспекі аб адабрэнні праектаў Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны
Фота з архiва

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі, старшыня Савета бяспекі Аляксандр Лукашэнка 12 лютага падпісаў пастанову Савета бяспекі, якой адобраны праекты Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны Беларусі, што абмяркоўваліся на пасяджэнні Савета бяспекі 16 студзеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўніком дзяржавы адобраны праект Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, дапрацаваны Дзяржаўным сакратарыятам Савета бяспекі сумесна з зацікаўленымі дзяржорганамі і іншымі арганізацыямі па выніках яе грамадскага абмеркавання.

У праекце Ваеннай дактрыны, які зацверджаны пастановай Савета бяспекі, адлюстраваны ключавыя змяненні ваенна-палітычнай абстаноўкі ў свеце і рэгіёне, асновы ваеннай палітыкі Беларусі, нацыянальныя погляды на падтрыманне міжнароднага міру і стабільнасці, забеспячэнне ваеннай бяспекі Беларусі і яе ўзброеную абарону.

У адпаведнасці з пастановай Міністэрства абароны павінна дапрацаваць праект Ваеннай дактрыны з улікам выказаных заўваг членаў Савета бяспекі.

У далейшым абодва дакументы будуць вынесены на зацвярджэнне Усебеларускага народнага сходу, як гэта прадугледжана абноўленай Канстытуцыяй Беларусі.

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі і Міністэрства абароны павінны да 25 сакавіка 2024 года прадставіць ва ўстаноўленым парадку Прэзідэнту Беларусі адпаведна праекты Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны, а таксама рашэнняў Усебеларускага народнага сходу аб іх зацвярджэнні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі