Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

19 Лют 2021

Лукашэнка пабываў на рэпетыцыі абноўленага спектакля "Паўлінка" ў Купалаўскім тэатры

Лукашэнка пабываў на рэпетыцыі абноўленага спектакля

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы пабываў на рэпетыцыі абноўленага спектакля "Паўлінка", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У тэатры міністр культуры Анатоль Маркевіч коратка расказаў кіраўніку дзяржавы пра стан спраў ва ўстанове і адраджэнні яго класічнага спектакля "Паўлінка", які стаў своеасаблівым брэндам тэатра.

"Значыць, у 2020 годзе мы загубілі гэты спектакль і зноў яго аднавілі? - удакладніў Аляксандр Лукашэнка. - Поўнасцю? Не горш, чым было?"

"Я думаю, нават лепш", - адказаў міністр. Ён расказаў, што ў абноўленым спектаклі іграюць не толькі акцёры Купалаўскага з былой трупы, для якіх тэатр стаў сапраўдным домам, але і моладзь - студэнты БДУКМ і БДАМ. Паводле слоў Анатоля Маркевіча, яны добра ўліліся ў калектыў: "Бачу палаючы позірк нашай моладзі. Яны лічаць за гонар служыць тут, у нашым тэатры, і быць побач з мэтрамі сцэны Купалаўскага. І я хачу запэўніць: гэтыя маладыя людзі не падвядуць ні тэатр, ні краіну".

Заслухаўшы даклад міністра культуры, Прэзідэнт наведаў рэпетыцыю новай "Паўлінкі". Пасля прагляду фрагмента спектакля кіраўнік дзяржавы пагутарыў з артыстамі. "На такім узроўні нерэальна іграць. Вы, як спартсмены, гэтак можаце выдыхнуцца, і вас на год не хопіць, - падзяліўся сваімі ўражаннямі Аляксандр Лукашэнка. - Я, вядома ж, вельмі рады ўбачыць усіх маіх старых сяброў, з якімі я сустракаўся, і новую частку трупы. Я буду вельмі рады, калі пасля ўчарашніх падзей мы адновім тэатр на больш высокім узроўні".

У час сустрэчы была адзначана работа новага міністра культуры. Прэзідэнт расказаў калектыву Купалаўскага тэатра, чаму вырашыў назначыць на гэту пасаду Анатоля Маркевіча. "Я свядома падбіраў менеджара, сапраўднага кіраўніка: вось прыйшоў - і для яго ўсе аднолькавыя, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Хацелася б, каб вядучы - акадэмічны нацыянальны - тэатр яго прыняў. З вас возьмуць прыклад многія".

Паводле слоў Прэзідэнта, падзеі мінулага года сталі выпрабаваннем для грамадства, у тым ліку і для Купалаўскага тэатра, на многае адкрылі вочы. "Я ніколькі не шкадую аб тым, што адбылося ў гэтым тэатры. З аднаго боку, людзей убачылі. Па-другое, не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло: паглядзіце, колькі моладзі прыйшло. Добра, што тут ёсць дарослыя людзі, якія дапамогуць моладзі. Але я неяк не заўважыў, што на вашым фоне яны блякла выглядалі сёння", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Гаворачы пра мінулагоднія падзеі, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што перш за ўсё перажываў за творчую інтэлігенцыю краіны. "Усякае ў жыцці бывае. Нехта з нечым нязгодны, і ёсць месца і час выказваць свае апасенні і нязгоды. Ніхто супраць гэтага не будзе. Я наогул прыхільнік розных пунктаў гледжання. Выказвайце сваю пазіцыю, пункт гледжання, але не парушайце законы", - падкрэсліў Прэзідэнт і заклікаў калектыў тэатра да шчырай размовы.

У час сустрэчы з кіраўніком дзяржавы супрацоўнікі Купалаўскага тэатра перш за ўсё закранулі тэмы, якія іх хвалююць: фінансаванне ўстановы, забеспячэнне маладых і прыезджых артыстаў жыллём, планы па супрацоўніцтве з новымі рэжысёрамі. Што датычыцца жыллёвай праблемы, Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніцтву сталіцы, памочніку і ўпаўнаважанаму па Мінску падлічыць кошт арэнднага жылля ва ўжо існуючых дамах і магчымасць будаўніцтва новых аб'ектаў. "Персанальна паглядзім, каго трэба падтрымаць", - сказаў Прэзідэнт.

А рэжысёраў, лічыць Аляксандр Лукашэнка, трэба гадаваць у сваім калектыве. Пры гэтым ён не выключыў супрацоўніцтва з прафесіяналамі збоку. "Вызначайцеся самі. Вядучыя сцэнічныя людзі павінны быць, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Вы спачатку вазьміце аднаго рэжысёра. Калі ўбачыце дэфіцыт, возьмеце другога. Але вы і самі варушыцеся, каб з вас вырасталі свае рэжысёры, кіраўнікі тэатра і гэтак далей".

Візіт Прэзідэнта ў тэатр супаў з днём нараджэння народнага артыста Беларусі і СССР, вядучага майстра сцэны Генадзя Аўсяннікава. Напярэдадні сваё свята адзначыла і артыстка Купалаўскага тэатра Вольга Няфёдава. Кіраўнік дзяржавы павіншаваў іх з днём нараджэння, уручыўшы кожнаму падарунак.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі