Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

24 Жнв 2017

Лукашэнка назваў галоўныя прынцыпы беларускай адукацыі

Лукашэнка назваў галоўныя прынцыпы беларускай адукацыі

24 жніўня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Удасканальваючы сферу адукацыі, у Беларусі павінны карыстацца прынцыпамі дзяржаўнай падтрымкі, сацыяльнай справядлівасці і роўнага доступу да адукацыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пленарным пасяджэнні Рэспубліканскага педагагічнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нас чакае вялікая работа па развіцці чалавечага патэнцыялу. Таму неабходна аб'ектыўна, без эмоцый даць ацэнку вынікам развіцця ўсіх звёнаў нацыянальнай адукацыі, намеціць перспектывы яе ўдасканалення. Вядома, ужо шмат зроблена ў гэтым напрамку, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Галоўнае - мы захавалі станоўчыя дасягненні, якія дасталіся нам у спадчыну ад папярэдніх пакаленняў. Сярод іх дзяржаўная падтрымка, сацыяльная справядлівасць, роўны доступ да адукацыі, яе дастойны ўзровень. Менавіта такімі прынцыпамі мы павінны кіравацца, плануючы любыя далейшыя пераўтварэнні ў гэтай сферы".

Рэспубліканскі педагагічны савет-2017Усе магчымасці для эфектыўнай рэалізацыі задуманага ёсць, падкрэсліў Прэзідэнт. "Створана неабходная інфраструктура ўстаноў адукацыі і выхавання. Тут працуе дастаткова кваліфікаваных кадраў. На выхаванне, навучанне і сацыяльную падтрымку моладзі дзяржава штогод выдзяляе значную частку рэспубліканскага бюджэту. Таму мы маем права чакаць ад педагагічнай грамадскасці адпаведных вынікаў на ўсіх узроўнях сістэмы адукацыі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"У фармаце адкрытага мікрафона" - Лукашэнка абмеркаваў з педагогамі сучасны стан і будучыню адукацыі

"У фармаце адкрытага мікрафона" - Лукашэнка абмеркаваў з педагогамі сучасны стан і будучыню адукацыіНовыя падручнікі па ўсіх прадметах будуць падрыхтаваны да 1 верасня 2019 года

"Аснова школьнага навучання - добры падручнік. Гэта тое, што ў многім вызначае якасць ведаў вучняў. Нагадваю, галоўнае патрабаванне - змест навучальнага матэрыялу павінен быць аптымальны па аб'ёме, інфармацыі і яе глыбіні. Да 1 верасня 2019 года мы будзем мець новыя падручнікі"...

Лукашэнка: Галоўная задача настаўніка - навучанне і выхаванне дзяцей, а не паператворчасць

"Ці вырашаны ўсе пытанні, якія перашкаджалі педагогу ўкладваць душу ў сваіх выхаванцаў? Раней было шмат нараканняў на высокую загружанасць настаўнікаў неўласцівымі функцыямі. У мінулым годзе міністэрства запэўніла: прыняты вычарпальны пералік школьнай дакументацыі, пытанне залішняй нагрузкі знята"...

Лукашэнка патрабуе пастаяннага ўдасканалення ў сістэме адукацыі

На гэта кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, знаёмячыся з выстаўкай новых падручнікаў і вучэбных праграм, выдадзеных да 2017-2018 навучальнага года. У прыватнасці, на стэндзе прадстаўлены вучэбныя праграмы для 1-3-х класаў, вучэбныя праграмы па беларускай і рускай мовах і літаратуры...

Лукашэнка: Непрымальны падыход, калі вучаць карыстацца толькі гатовым наборам ведаў

"Навучэнцы перастаюць аналізаваць, разважаць. Без інтэрнэту многія ўжо не здольны лагічна сфармуляваць думку, выказаць сваё меркаванне. Як вынік, з аднаго боку, мы бачым няхватку прафесіяналаў, з іншага - незадаволенасць работадаўца супрацоўнікамі. Такі падыход у адукацыі непрымальны"...

Прэзідэнт: Карэкціраваць правілы прыёму ў ВНУ і інфармаваць аб змяненнях трэба загадзя

"Патрабуе далейшага ўдасканалення сістэма паступлення ў ВНУ. Яна павінна прадаставіць абітурыенту магчымасць прадэманстраваць не толькі пэўны набор ведаў па прадмеце, але і здольнасць лагічна разважаць, рабіць высновы і творча мысліць"...

Лукашэнка: У звычайнай вясковай школе можна атрымаць добрыя веды, усё залежыць ад настаўніка

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яго малодшы сын вучыцца ў звычайнай вясковай школе, дзе спецыяльна для яго не ствараліся нейкія асаблівыя ўмовы. "Лічу, што ён атрымлівае нармальныя веды", - сказаў Аляксандр Лукашэнка...

Лукашэнка: Заданні ЦТ павінны поўнасцю адпавядаць школьнай праграме

"Звяртаю ўвагу Мінадукацыі, што да ўступнай кампаніі 2018 года заданні цэнтралізаванага тэсціравання па ўсіх прадметах павінны быць скарэкціраваны і поўнасцю адпавядаць школьнай праграме"...

Лукашэнка даручыў у наступным годзе вырашыць пытанне з памерам зарплат настаўнікаў

"Мы не педаліравалі гэта пытанне, але міністра адукацыі і віцэ-прэм'ера на апошнім дакладзе я выразна папярэдзіў: праблема скаргаў настаўніка (я не гавару аб памерах зарплаты) на нізкую заработную плату ў наступным годзе павінна быць знята"...

Лукашэнка: Пытанне аб захаванні дзесяцібальнай або вяртанні да пяцібальнай сістэмы - не асноўнае

"Гэта адзін з прыкладаў, калі мы, не прадумаўшы, на практыцы не праверыўшы напрамак дзеянняў у гэтай сферы, хуценька за яе схапіліся. Прайшоў час - аказалася, што, па крайняй меры, без гэтага можна было абысціся"...

Лукашэнка выступае за ўдасканаленне сістэмы адукацыі, а не яе ломку

"Вы ведаеце мае падыходы па пераўтварэнні, удасканаленні, недзе змяненні сістэмы нашай адукацыі. Сутнасць гэтых падыходаў у тым, што я катэгарычна супраць нейкай ломкі, нават рэфармавання ў поўным сэнсе гэтага слова сістэмы адукацыі"...

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі