Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

12 Кст 2023

Лукашэнка наведае Кыргызстан для ўдзелу ў саміце СНД

Лукашэнка наведае Кыргызстан для ўдзелу ў саміце СНД
Фота з архiва

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 кастрычніка накіруецца з рабочым візітам у Кыргызскую Рэспубліку. У Бішкеку 13 кастрычніка ён прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Мерапрыемства традыцыйна пройдзе ў вузкім і пашыраным складах. Кіраўнік дзяржавы прадставіць пазіцыю і прапановы Беларусі па найбольш актуальных пытаннях узаемадзеяння ў рамках Садружнасці.

Чакаецца, што лідары краін СНД прымуць шэраг сумесных заяў.

На пашырэнне патэнцыялу Садружнасці і павышэнне яе ролі на міжнароднай арэне накіравана пытанне парадку дня аб заснаванні статусаў наглядальніка і партнёра СНД.

Запланавана таксама ўнясенне шэрага змяненняў у прававыя акты СНД, абмеркаванне пытанняў актуальнай праблематыкі па шырокім спектры тэм.

На палях саміту будуць абмяркоўвацца і пытанні двухбаковага супрацоўніцтва паміж краінамі - у ходзе сустрэч, перагавораў і ўзаемадзеяння кіраўнікоў дзяржаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі